Навіны Беларусь і Свет

Старшыня Руху «За Свабоду» павіншаваў пераможцаў парламенцкіх выбараў у Польшчы

Старшыня Руху «За Свабоду» павіншаваў пераможцаў парламенцкіх выбараў у Польшчы

1589 Праглядаў Мінск Варшава
Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч накіраваў віншаванне Партыі Права і справядлівасць з перамогай на парламенцкіх выбарах у Польшчы.

«Шаноўны Сп. Качыньскі! Шаноўная Спн. Шыдла!

Хачу павіншаваць вас і Партыю Права і справядлівасць з пераканаўчай перамогай на парламенцкіх выбарах у Польшчы. Ад усяго сэрца жадаю вам усялякіх поспехаў у дзейнасці ўраду ПіСу па рэалізацыі праграмы зменаў ў Польшчы, краіне, з якой Беларусь аб’ядноўваюць трывалыя культурныя, гістарычныя, эканамічныя і чалавечыя сувязі. Моцная Польшча ў інтарэсах незалежнай і еўрапейскай Беларусі.

Мы высока цэнім дасягненні ранейшага ўраду ПіСу і прэзідэнта Леха Качыньскага ў справе салідарнасці і падтрымкі дэмакратыі, грамадзянскай супольнасці і незалежнасці Беларусі, у прыватнасці стварэнне каналу „Белсат“, адкрыццё Стыпендыяльнай праграмы ім. К.Каліноўскага, аднаўленне дзейнасці Радыё „Рацыя“ і многія іншыя праграмы.

Я ўпэўнены, што польскі ўрад будзе працягваць ягелонскую палітыку падтрымкі незалежнасці і еўрапейскага выбару маёй краіны і будаваць шчыльныя адносіны паміж народамі нашага рэгіёну Цэнтральнай Еўропы.

Веру, што ў выніку нашых сумесных намаганняў адбудуцца дэмакратычныя змены у маёй краіне і ўзмоцняцца прыязныя дачыненні паміж беларускім і польскім народамі».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны