Навіны Навіны Беларусі

Адзін з лідараў Руху пакараны штрафам за ўдзел у акцыі супраць расійскіх ваенных базаў

Адзін з лідараў Руху пакараны штрафам за ўдзел у акцыі супраць расійскіх ваенных базаў

2104 праглядаў Мінск
На 3 млн 600 тысяч рублёў аштрафаваны першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч за ўдзел у акцыі напярэдадні выбараў.

 Нагадаем, што акцыя супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх ваенных базаў адбылася ў цэнтры Мінску, на плошчы Свабоды 4 кастрычніка. Праз некалькі дзён на Юрася Губарэвіча быў складзены пратакол за парушэнне артыкула 23.34. Адміністрацыйнага кодэкса ("парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў"). 

У якасці сведкаў абвінавачвання выступілі тры міліцыянты, якія заявілі, што першы намеснік старшыні Руху быў сярод выступоўцаў на акцыі, крычаў у гукаўзмацняльнік: «Жыве Беларусь!» і «Ганьба!». Пры гэтым, яны не змаглі прыгадаць падрабязнасцяў справы і адказаць на ўсе пытанні.

У сваю чаргу Юрась Губарэвіч заявіў, спаслаўшыся на выбарчы кодэкс, што акцыя праходзіла пад час прэзідэнцкай кампаніі, і яе ўдзельнікі дзейнічалі ў межах заканадаўства. Акрамя таго, ён патлумачыў, што лозунг «Жыве Беларусь» з'яўляецца агульна прынятым слоганам у падтрымку незалежнасці Беларусі, акрамя таго, ён надрукаваны ў рэспубліканскім выданні «Народная газета». 

Ён абвінаваціў сведкаў у перадузятасці: «Трое з трох сведкаў на працэсе былі супрацоўнікамі міліцыі, а значыцца, неаб'ектыўнымі і перадузятымі».

Першы намеснік старшыні Руху "За Свабоду" заявіў пад час паседжання тры хадайніцтвы (пра вядзенне працэсу па-беларуску, вядзення фота- і відэаздымкаў, прагляду відэа і фота з акцыі. Усе яны былі адхіленыя суддзёй Цэнтральнага раёна Мінска Вікт.

Суддзя не прыняла да ўвагі гэтыя аргументы і прызнала Юрася Губарэвіча вінаватым у парушэнні закона.

«Мэта акцыі, якую мы ладзілі, мае сур'ёзнае значэнне, таму для мяне пакаранне за ўдзел у ёй не мае значэння і не перашкодзіць зноў выйсці на вуліцу для пратэсту», - заявіў сайту Pyx.by пасля судовага паседжання Юрась Губарэвіч.

Ён падкрэсліў, што ніякія штрафы не могуць быць больш важкімі, чым магчымая згуба суверэнітэту Беларусі пасля з'яўлення ў краіне расійскіх ваенных базаў.

Адзначым, што сёння таксама быў аштрафаваны за ўдел у той жа акцыі 4 кастрычніка старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Суддзя Шабуня пакарала яго таксама на 3 млн. 600 тысячаў рублёў.

Раней за ўдзел у акцыі быў таксама пакараныя іншыя палітыкі, у прыватнасці сябра Рады Руху «За Свабоду» Алесь Таўстыка. Ён быў аштрафаваны на 4,5 млн. рублёў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны