Навіны Беларусь і Свет

Мілінкевіч: «ЕС не павінны казаць Беларусі — у вас няма дэмакратыі, да пабачэння»

Мілінкевіч: «ЕС не павінны казаць Беларусі — у вас няма дэмакратыі, да пабачэння»

2603 праглядаў Мадрыд
Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч прадстаўляе Беларусь на кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі (EPP) у Мадрыдзе.

«Па ўзроўню развіцця эканомікі, інфраструктуры, асабістай культуры, узроўню адукацыі Беларусь належыць да Еўропы. І наша гісторыя аб гэтым сведчыць: беларусы маюць тысячагадовую гісторыю стварэння сваёй дзяржавы, другімі ў Еўропе пераклалі на сваю мову Біблію, прынялі Канстытуцыю у XVI cт., адстойвалі незалежнасць і годнасць у паўстаннях і войнах», — заявіў Мілінкевіч у выступе перад дэлегатамі з’езда.

Пры гэтым, па словах старшыні Руху «За Свабоду», «нашыя суседзі ўжо вярнуліся ў Еўропу, або праз пакуты і ахвяры імкнуцца ў еўрапейскую сям’ю, а Беларусь застыла ў нявызначанасці».

«Што мусіць рабіць Еўропа? — запытаўся Мілінкевіч. — Першы лозунг — цярпенне, бо размова ідзе не аб перамозе дэмакратаў на чарговых выбарах, якіх няма, бо галасы на іх лічыць выключна улада, а пра змену постсавецкага менталітэту і нацыянальнае адраджэнне».

«Ні ў якім выпадку Еўропа не павінна казаць: у вас няма дэмакратыі — да пабачэння, як будзе, прыходзьце», — падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч. Па ягоных словах, ЕС «патрэбная доўгатэрміновая стратэгія працы з Беларуссю, а не часовая тактыка».

Мэта дыялогу, дадаў старшыня Руху «За Свабоду», перш за усё, — «болей Еўропы у Беларусі», «трэба захаваць у беларусаў „смак Еўропы“ і еўрааптымізм».

«Не можа быць так, што беларусы атрымліваюць больш за ўсіх у свеце шэнгенскіх візаў i адначасова плацяць за гэта самую высокую цану у свеце», — падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.

Ён прапанаваў дзейнічаць двума шляхамі: максімальная адкрытасць для грамадства і пакрокавае набліжэнне з афіцыйным Мінскам. Па словах беларускага палітыка, трэба інвеставаць у рэформы у Беларусі, у малы бізнес, правы чалавека, грамадзянскую супольнасць, еўрапейскую адукацыю, культуру для фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці, а «перш за усё ў моладзь: яна наша надзея, а надзея моладзі ёсць Еўропа».

Рэакцыяй на гэтую прамову сталі доўгія апладысменты. Па словах Аляксандра Мілінкевіча, сярод сябраў каштоўнаснай партыі такі падыход — найлепшы, «бо дае не толькі маральную пазiцыю, але i iнструмент уплыву».

«Наша незалежнасць і еўрапейская перспектыва — каштоўнасці для ЕРР», — заявіў старшыня Руху сайту Pyx.by.

Адзначым, што на кангрэсе EPP, які распачаўся 21 кастрычніка ў Мадрыдзе і працягваецца сёння, акрамя Аляксандра Мілінкевіча Беларусь таксама прадстаўляюць Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі.

(фота прэс-службы EPP)

Теги: Беларусь-ЕС, EPP, Беларусь-ЕС, ЕРР, EPP, Belarus-EU

Люди: Аляксандр Мілінкевіч, Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Александр Милинкевич, Alaksandr Milinkevich, Paval Sieviaryniets, Anatol Labiedzka, Vital Rymasheuski

Места: Мадрыд, Мадрид, Madrid

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны