Навіны Навіны Руху

Сам сабе Ярмошына

Сам сабе Ярмошына

2452 праглядаў
Прагноз пераможцы «Палітычнага таталізатара-2015», у якім трэба было адгадаць афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, аказаўся вельмі блізкім да лічбаў, якія 16 кастрычніка агучыў Цэнтрвыбаркам Беларусі.

Паводле абнародаваных 16 кастрычніка афіцыйных вынікаў галасавання, Аляксандр Лукашэнка атрымаў 83,47%, супраць усіх прагаласавалі 6,32%, за Таццяну Караткевіч — 4,44%, Сяргея Гайдукевіча — 3,30%, Мікалая Улаховіча — 1,67%, сапсаванымі апынуліся 0,8% бюлетэняў.

Дакладнасць прагнозу ў «Палітычным таталізатары» вызначалася паводле сумы розніц паміж афіцыйнымі вынікамі і лічбамі ў прагнозе ўдзельніка таталізатара. Пераможца, якім стаў Дзяніс Лаеўскі, даў такі прагноз:

Аляксандр Лукашэнка — 83,32%
Таццяна Караткевіч — 4,15%
Супраць усіх — 6,52%
Сяргей Гайдукевіч — 3,54%
Мікалай Улаховіч —1,20%
Несапраўдныя бюлетэні — 1,27%

Між тым, прыз (смартфон) атрымае іншы паспяховы ўдзельнік «Палітычнага таталізатара-2015», які выканаў ўсе ягоныя ўмовы — ад прадастаўлення дзейснага адрасу электроннай пошты да дзяльбы сваім прагнозам пасля яго складання ў адной з сацыяльных сетак. Гэта — Павел Бераснеў. Ягоны другі вынік такі:

А вось сярэднестатыстычны прагноз удзельнікаў «Палітычнага таталізатара», арганізаванага Рухам «За Свабоду», істотна адрозніваецца ад дадзеных ЦВК. Свой прагноз на сайце 2015.pyx.by далі амаль 650 чалавек. Сярэднія вынікі на падставе іхніх прагнозаў атрымаліся такія:

Аляксандр Лукашэнка — 73,89%
Таццяна Караткевіч — 12,04%
Супраць усіх — 5,7%
Сяргей Гайдукевіч — 4,25%
Мікалай Улаховіч — 2,54%
Несапраўдныя бюлетэні — 2,58%

«Выбарчая сістэма ў Беларусі зладжана гэтак, што вынікі галасавання загадзя перадвызначаныя. Скажам, на выбарах у Палату прадстаўнікоў пасля рэгістрацыі кандыдатаў можна на 99% сказаць хто з іх будзе названы дэпутатам і што гэта адбудзецца ў першым туры, — гаворыць першы намеснік старшыні Руху „За Свабоду“ Юрась Губарэвіч. — Што да прэзідэнцкіх выбараў, то яшчэ да іх правядзення было ясна каго Цэнтрвыбаркам абвесціць прэзідэнтам».

Па ягоных словах, «інтрыга палягала хіба ў тым, якога кандыдата, напрыклад, паставяць на другое месца і якія канкрэтна адсоткі галасоў будуць у кандыдатаў у выніковым пратаколе ЦВК».

«Палітычны таталізатар-2015» якраз і прапанаваў адгадаць выбарчую калькуляцыю ўладаў. Пераможца даў зайздросна вельмі блізкі да афіцыйных вынікаў прагноз«, — распавёў Юрась Губарэвіч.

***

Прадстаўляем дыяграму паводле пагрэшнасцяў прагнозаў, якая вымераная сярэднім арымфетычным розніцы паміж прагнознымі лічбамі і афіцыйнымі вынікам па шасці пазіцыях (сапсаваныя бюлетэні і галасы за кандыдатаў і супраць усіх).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны