Навіны Навіны Беларусі

Віцебскую актывістку Руху выклікалі ў КДБ

Віцебскую актывістку Руху выклікалі ў КДБ

5215 Праглядаў Віцебск
Сябра Руху «За Свабоду» Тамара Карызна падчас прэзыдэнцкіх выбараў была даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча і сябрам ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Рыгора Кастусёва.

Допыт Тамары Карызны ў Віцебскім упраўленні КДБ адбыўся 17 лютага і доўжыўся дзьве гадзіны. Актывістка дапытвалася ў якасці сведкі ў справе ўзбуджанай Мінскім упрауленнем КДБ, што тычыцца падзеяў вечара 19 снежня 2010 года.

«Спадарыня Карызна падпісала дакумент аб неразгалошвані зместу размоў са следчым, але ня цяжка здагадацца, што ўсе гэтыя бяседы маюць адную мэту — знайсці хаця б нейкую зачэпку, каб абвінаваціць Алеся Міхалевіча ў арганізацыі ці хаця б закліку да масавых акцый пратэсту 19 снежня,» — лічыць віцебскі каардынатар Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны