Навіны Навіны Беларусі

Хто адгадаў вынікі выбараў?

Хто адгадаў вынікі выбараў?

1966 Праглядаў
Падобна да таго, што сярэднестатыстычны прагноз удзельнікаў «Палітычнага таталізатара», арганізаванага Рухам «За Свабоду», будзе істотна адрознівацца ад вынікаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, якія агучыць Цэнтрвыбаркам. Такую выснову можна зрабіць на падставе лічбаў экзіт-полаў.

Свой прагноз на сайце 2015.pyx.by далі амаль 650 чалавек. Сярэднія вынікі на падставе іхніх прагнозаў:

  • Аляксандр Лукашэнка — 73,89%
  • Таццяна Караткевіч — 12,04%
  • Супраць усіх — 5,7%
  • Сяргей Гайдукевіч — 4,25%
  • Мікалай Улаховіч — 2,54%
  • Несапраўдныя бюлетэні — 2,58%

Экзіт-полы ад Інстытуту сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі і «Еўразійскага барометра» даюць Лукашэнку болей за 80% галасоў, кандыдату «Супраць усіх» — 6-7%, Караткевіч і Гайдукевічу — прыкладна 4-6%, Улаховічу — каля 2%.

Пераможца «Палітычнага таталізатара» будзе названы пасля апублікавання афіцыйных вынікаў выбараў — у якасці прыза ён атрымае смартфон. Дакладнасць прагнозу будзе вызначацца паводле сумы розніц паміж афіцыйнымі вынікамі і лічбамі ў прагнозе ўдзельніка таталізатара.

«Выбарчая сістэма ў Беларусі зладжана гэтак, што вынікі галасавання загадзя перадвызначаныя. Скажам, на выбарах у Палату прадстаўнікоў пасля рэгістрацыі кандыдатаў можна на 99% сказаць хто з іх будзе названы дэпутатам і што гэта адбудзецца ў першым туры, — гаворыць першы намеснік старшыні Руху „За Свабоду“ Юрась Губарэвіч. — Што да прэзідэнцкіх выбараў, то яшчэ да іх правядзення было ясна каго Цэнтрвыбаркам абвесціць прэзідэнтам».

Па ягоных словах, «інтрыга палягала хіба ў тым, якога кандыдата, напрыклад, паставяць на другое месца і якія канкрэтна адсоткі галасоў будуць у кандыдатаў у выніковым пратаколе ЦВК».

«Палітычны таталізатар-2015 якраз і прапанаваў адгадаць выбарчую калькуляцыю ўладаў», — распавёў Юрась Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны