Навіны Навіны Беларусі

Рухаўцаў будуць судзіць за ўдзел у мітынгу супраць расійскай ваеннай базы

Рухаўцаў будуць судзіць за ўдзел у мітынгу супраць расійскай ваеннай базы

1904 праглядаў Мінск
Выклік у суд з нагоды ўдзелу ў мітынгу супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай ваеннай базы атрымаў сёння праз SMS сябра Рады Руху «За Свабоду» Алесь Таўстыка. У Цэнтральны РУУС Мінска для складання пратаколу запрасілі таксама першага намесніка старшыні Руху Юрася Губарэвіча, які таксама выступаў на акцыі 4 кастрычніка.

«На мяне 4 кастрычніка на месцы правядзення мітынгу супраць расійскай ваеннай базы быў складзены пратакол», — распавёў сайту Pyx.by Алесь Таўстыка.

Аднак, дадаў ён, да гэтага часу позвы ў суд не было. «Сёння раніцай мне пазваніў брат і сказаў, што атрымаў SMS з выклікам у суд. Кажа: «Я ж законапаслухмяны, а ты ў нас змагар, таму, відаць, паблыталі і SMS у суд даслалі не таму», — распавёў актывіст Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, позва патрабуе яго з’яўлення ў суд Цэнтральнага раёна Мінска 9 кастрычніка. «Я патэлефанаваў у суд, і там сказалі, што брату ўжо пазванілі і папрасілі прабачэння. А мне пацвердзілі позву за актыўны ўдзел ў акцыі 4 кастрычніка», — адзначыў Алесь Таўстыка.

У сваю чаргу, пратакол на Юрася Губарэвіча 4 кастрычніка не складаўся. Але сёння першаму намесніку старшыні Руху «За Свабоду» патэлефанаваў следчы Цэнтральнага РУУС сталіцы і запрасіў да сябе для складання пратаколу.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны