Навіны Навіны Беларусі

Юрась Губарэвіч: Мы даем магчымасць адчуць сябе сябрам ЦВК

Юрась Губарэвіч: Мы даем магчымасць адчуць сябе сябрам ЦВК

1615 Праглядаў Мінск
Палітычны таталізатар у Беларусі. Гэта рэальнасць, што праўда, даступная ў інтэрнэце. Адразу некалькі сайтаў прапаноўваюць прагаласаваць, а таксама спрагназаваць, якія вынікі прэзідэнцкіх выбараў абвесціць Цэнтрвыбаркам.

Назіральнікі за выбарамі ад Праваабарончага цэнтру «Вясна» і іншых арганізацыяў запусцілі на сайце by2015.info незалежнае інтэрнэт-галасаванне. Рух «За свабоду», у сваю чаргу, зладзіў таталізатар, дзе можна спрагназаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Пераможца, якога вызначаць пасля афіцыйнай публікацыі вынікаў выбараў, атрымае ад руху «За свабоду» смартфон. Як адзначаецца, «да ўдзелу ў таталізатары не дапускаюцца прадстаўнікі Цэнтрвыбаркаму ды іхныя сем’яў».

У праекта ёсць сур’езная мэта, кажа першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч:

«Для моладзі цікава зразумець, чаму рэальная сітуацыя ў краіне адрозніваецца ад таго, што ўлада дэманструе пасля кожных выбараў у нашай краіне».

Белсат

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны