Навіны Навіны Беларусі

У Баранавічах пачаўся збор подпісаў супраць расійскай авіябазы

У Баранавічах пачаўся збор подпісаў супраць расійскай авіябазы

1924 праглядаў Баранавічы
У Баранавічах прадстаўнікі партый і недзяржаўных грамадскіх арганізацый распачалі збор подпісаў супраць размяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі. Адзін з арганізатараў акцыі сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца.

«Артыкул 18 Канстытуцыі абвяшчае, што Рэспублікі Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю без’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай. Мы лічым, што размяшчэнне расійскай авіябазы на нашай зямлі пярэчыць нашай Канстытуцыі і настроям людзей. Нашыя грамадзяне хочуць жыць з суседзямі ў міры і згодзе, а не ў канфліктах і канфрантацыі», — адзначыў Віктар Сырыца.

Таму, кажа ён, яны «вырашылі сабраць як мага болей подпісаў і накіраваць іх у дзяржаўныя органы, каб падкрэсліць, што мы не хочам, каб наша тэрыторыя выкарыстоўвалася ў ваенных мэтах супраць нашых суседзяў».

«Мы асабліва імкнемся адзначыць, што беларусы супраць таго, каб нашыя дзеці ваявалі за межамі сваёй тэрыторыі і за чужыя інтарэсы», — паведаміў сябра Рады Руху «За свабоду» Віктар Сырыца.

Грамадскі актывіст дадаў, што падзеі ва Украіне і асабліва ў Сірыі надаюць упэўненасці ў неабходнасці супрацьдзеяння размяшчэнню расійскай авіябазы ў Беларусі.

ПЦ «Вясна»

#‎noRussianBaseinBelarus‬

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны