Навіны Навіны Беларусі

Актывісты Руху "За Свабоду" сабралі на мітынгу подпісы за "Народны рэферэндум"

Актывісты Руху "За Свабоду" сабралі на мітынгу подпісы за "Народны рэферэндум"

1724 праглядаў Мінск
Больш за 100 подпісаў у падтрымку «Народнага рэферэндуму» сабралі 4 кастрычніка актывісты Руху «За Свабоду» пад час мітынгу супраць расійскіх вайсковых базаў.

«Нейтральны статус — адно з найбольш важных пытанняў „Народнага рэферэндуму“, і актывісты Руха „За Свабоду“ працягваюць працу па ягонай папулярызацыі», — пракаментаваў вынікі збору подпісаў першы намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, удзельнікі мітынгу праяўлялі вялікі інтарэс да кампаніі. У выніку за прыкладна паўтары гадзіны былі сабраныя 105 подпісаў.

#рэферэндум

#‎noRussianBaseinBelarus‬

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны