Навіны Навіны Беларусі

Рух "За Свабоду" прыняў удзел у мітынгу супраць расійскіх ваенных базаў

Рух "За Свабоду" прыняў удзел у мітынгу супраць расійскіх ваенных базаў

2126 Праглядаў Мінск
Каля 400 чалавек прыйшлі 4 кастрычніка на акцыю супраць размяшчэння расійскіх ваенных базаў у Беларусі. Актывісты Руху «За Свабоду» прынялі ўдзел у мітынгу, а першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч выступіў перад удзельнікамі, падкрэсліўшы небяспеку замежных вайскоўцаў.

«Калі Лукашэнка думае, што расейская ваенная база абароніць яго ад дэмакратыі, ад незалежных выбараў, гэта не так», — адзначыў на мітынгу супраць расійскіх ваенных базаў у Беларусі першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Гэта тая пагроза, лічыць ён, якая рана ці позна пусціць свае метастазы ў выглядзе «зялёных чалавечкаў». «Гэтыя людзі, як гэта было ў Крыме, прыйдуць і выкінуць сённяшнія ўлады з іх выканкамаў, паставяць замест чырвона-зялёнага сцяга свой расійскі трыкалор», — падкрэсліў Губарэвіч.

Першы намеснік старшыні Руху нагадаў пра дадзеныя сацыялогіі, згодна з якімі толькі 22% беларусаў гатовыя падтрымаць размяшчэнне тут расійскай ваеннай базы, а большасць грамадства супраць.

«Я спадзяюся, што калі пагроза стане рэальнай, калі пасля выбараў Лукашэнка паставіць свой подпіс, на вуліцы Беларусі дзеля мірнага працэсу выйдуць дзясяткі і сотні тысячаў людзей. Жыве Беларусь!» — заключыў Губарэвіч.

Пад час ягонага выступу да выступаючых прайшлі міліцыянты, якія склалі на частку з іх пратаколы.

Пад час мітынгу актывісты Руху «За Свабоду» сабіралі подпісы ў падтрымку «Народнага рэферэндуму», у натоўпе хадзіў чалавек-сэндвіч з лозунгамі супраць замежных ваенных базаў на тэрыторыі Беларусі і згадкай пра чацвертае пытанне кампаніі (Ці згодныя вы, што дзеля забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных вайсковых аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не мусяць несці службу за мяжой?).

удзельнікі мітынгу

выступае Юрась Губарэвіч

выступае актывіст Руху «За Свабоду» Алесь Таўстыка

міліцыя на мітынгу

Актывіст Руху «За Свабоду» Алесь Марчанка

ажыятаж каля століка для збору подпісаў за «Народны рэферэндум»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны