Навіны Навіны Беларусі

Апазыцыянэры клічуць на сход супраць расейскай авіябазы

Апазыцыянэры клічуць на сход супраць расейскай авіябазы

2542 праглядаў Мінск
Прадстаўнікі апазыцыйных партыяў і шэрагу грамадзкіх арганізацыяў заклікалі беларусаў на сход супроць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай вайсковай базы. Сход заплянаваны на 4 кастрычніка.

«Дамова аб разьмяшчэньні на тэрыторыі Беларусі расейскай ваеннай базы можа быць падпісаная ў бліжэйшым часе. Гэта згубны крок, які можа прывесьці да страты незалежнасьці Беларусі. Гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам, здрада народу і краіне», — сказана ў заяве над назвай «За Беларусь без чужых вайсковых базаў».

Заяву падпісалі былыя кандыдаты на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў і Мікалай Статкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, актывіст грамадзянскай ініцыятывы «Беларускі рух» Вацлаў Арэшка.

Далучыцца да заявы далі згоду таксама сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец і актывісты «Маладога фронту», прадстаўнікі беларускай жаночай партыі «Надзея».

Падпісанты заявы лічаць, што разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі іншаземнай вайсковай базы супярэчыць 18 артыкулу Канстытуцыі Беларусі, паводле якой Беларусь імкнецца да нэўтралітэту. Паводле аўтараў ініцыятывы, Аляксандар Лукашэнка «не зьяўляецца легітымным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь, ня мае права падпісваць дакумэнты і прымаць рашэньні, якія вызначаюць лёс беларускага народу».

Народны сход супроць расейскай вайсковай базы прапанавана правесьці ў рамках выбарчай кампаніі 4 кастрычніка 2015 году ў Менску на плошчы Свабоды а 17-й гадзіне.

Паводле падпісантаў, тэкст заявы «За Беларусь без чужых вайсковых базаў» будзе зьмешчаны ў інтэрнэце і дасланы ў дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку ў Мінабароны і Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.

Радыё "Свабода"

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны