Навіны Навіны Беларусі

“Народны рэферэндум” супраць пажыццёвага прэзідэнцтва

“Народны рэферэндум” супраць пажыццёвага прэзідэнцтва

3195 Праглядаў Баранавічы Магілёў Гомель Гродна Віцебск
Партнёрства «Народны рэферэндум» правядзе пры канцы верасня і напачатку кастрычніка ў пяці гарадах грамадскія слуханні, прысвечаныя праблеме абмежавання тэрмінаў прэзідэнцтва ў Беларусі.

Нагадаем, адно з пытанняў у парадку дня «Народнага рэферэндуму» гучыць так: «Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?».

«Размовы з людзьмі паказваюць, што гэтае пытанне — ці не самае папулярнае ў „Народным рэферэндуме“ з шасці. Магчыма, яно і ключавое дзеля пераменаў у нашай краіне. Ну і натуральна, што пытанне пра абмежаванне тэрмінаў прэзідэнцтва для адной асобы набывае асаблівую актуальнасць падчас адпаведнай выбарчай кампаніі, якая праходзіць у нас цяпер», — кажа намеснік старшыні Руху «За Свабоду», палітолаг Алесь Лагвінец, які стане адным з экспертаў падчас слуханняў. Ён распавядзе пра сусветную практыку абмежавання мандату на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе і прааналізуе, ці ўзор для Беларусі — еўрапейская мадэль парламентарызму.

Пра пачатак парламентарызму ў нашай краіне і адкат да аўтарытарнага прэзідэнтыялізму раскажа першы намеснік старшыні БСДП (Грамада), былы спікер Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб, пад старшынствам якога 15 сакавіка 1994 году была прынятая Канстытуцыя, што ўводзіла ў Беларусі пасаду прэзідэнта. Прэзідэнцтва адной асобы абмяжоўвалася двума пяцігадовымі тэрмінамі. Але ў 2004 годзе Аляксандр Лукашэнка правёў рэферэндум, у выніку якога былі знятыя абмежаванні па колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў. На выбарах-2015 Лукашэнка, які кіруе краінай ужо 21 год, балатуецца зноў.

Першыя грамадскія дыскусіі пройдуць 26 верасня ў Баранавічах, другія — 28 верасня ў Магілёве. Далей іх зладзяць у Віцебску, Гродне і Гомелі.

#рэферэндум

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Народны рэферэндум

Апошнія навіны