Навіны Навіны Беларусі

Расейская база ў Беларусі – плата за падтрымку Крамля?

Расейская база ў Беларусі – плата за падтрымку Крамля?

1920 Праглядаў Мінск
Размяшчэнне расейскай вайсковай авіяцыйнай базы ў Беларусі — гэта спроба загнаць нашую краіну ў яшчэ большую кабалу, лічыць першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

“Расейскія кіраўнікі аказваюць ускосную падтрымку Аляксандру Лукашэнку ў ягоным пераабранні на чарговы тэрмін. А размяшчэнне базы – гэта тая плата, якую існы рэжым павінен заплаціць Расеі за права далей дамінаваць і кіраваць на нашай тэрыторыі”, - кажа Губарэвіч.

Па ягоных словах, "Рух “За свабоду” вельмі негатыўна ацэньвае спробы пашырэння расейскай вайсковай прысутнасці на тэрыторыі Беларусі".

"Ужо некалькі гадоў расейскія вайскоўцы працуюць на тэрыторыі Беларусі ў базах, размешчаных каля Баранавічаў. Натуральна, што размяшчэнне ўдарнай групіроўкі авіяцыі – гэта не спроба абараніць інтарэсы Беларусі ці нават Расеі, а пляцоўка для пагрозы дэмакратычным заходнім краінам", - падкрэсліў першы намеснік старшыні Руха.

“Мы лічым, што любая вайсковая прысутнасць замежных дзяржаваў, перадусім дзяржаваў-агрэсараў, – а на сёння такім агрэсарам выступае менавіта Расея, – на тэрыторыі Беларусі – недапушчальная”, – сказаў Юрась Губарэвіч. Палітык падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі павінны дзейнічаць нормы Канстытуцыі Беларусі, якая наўпрост забараняе любую прысутнасць замежных вайсковых частак на нашай тэрыторыі ды абвяшчае Беларусь нейтральнай дзяржавай. Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Генадзь Барбарыч, Радыё Рацыя 

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны