Навіны Навіны Беларусі

Дзень ведаў з «Народным рэферэндумам»

Дзень ведаў з «Народным рэферэндумам»

3335 Праглядаў Мінск
Актывісты Руху «За Свабоду» у межах кампаніі «Народны рэферэндум» перадалі 1 верасня ў школьныя бібліятэкі каштоўныя беларускія кнігі.

Першае пытанне «Народнага рэферэндуму» прысвечанае неабходнасцi забеспячэння якаснай i даступнай адукацыi. У сувязі з гэтым было прынятае рашэнне папоўнiць школьныя бiбліятэкі беларускімі кнігамі.

Першыя асобнікі былі перададзеныя 1 верасня, у прыватнасці, у сярэднюю школу № 73 Мінска

«Я ўручыў кнігі і распавёў, што першае пытанне „Народнага рэферэндуму“ — гэта пытанне якасці і даступнасці адукацыі для дзяцей», — распавёў Referendumby.org кіраўнік мінскай арганізацыі Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч.

Акцыя «Народнага рэферэндуму», прымеркаваная да Дня ведаў, будзе доўжыцца да канца тыдня.

#рэферэндум

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Народны рэферэндум

Апошнія навіны