Навіны Навіны Беларусі

Адвакатаў, якія бароняць палітвязняў, пазбавілі ліцэнзіі

Адвакатаў, якія бароняць палітвязняў, пазбавілі ліцэнзіі

2891 прагляд Мінск
Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне аб пазбаўленні ліцэнзіі шэрагу адвакатаў, у тым ліку Алега Агеева, адваката Алеся Міхалевіча.

Акрамя Алега Агеева пазбаўленыя ліцэнзіі яго маці Таццяна Агеева, а гэтак жа Уладзімір Тоўсцік і Тамара Гараева. Усе пазбаўленыя ліцэнзій адвакаты выступалі абаронцамі фігурантаў справы аб масавых беспарадках.

10 лютага ў юрыдычную кансультацыю Ленінскага раёна горада Мінска ў 11 раніцы прыйшоў супрацоўнік КДБ з лістом да загадчыка кансультацыяй. У паперы ўтрымлівалася просьба накіраваць дакументы аб дзейнасці адваката Агеева (у тым ліку, асабовыя рахункі) у Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Але з прычыны адсутнасці прававой падставы для перадачы дакументаў, супрацоўнік КДБ атрымаў юрыдычна матываваную адмову.

Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі ўжо накіроўвала ў Мінскую гарадскую калегію адвакатаў прадстаўленне на некалькіх адвакатаў, якія займаюцца справамі абвіначанай у справе аб масавых беспарадках 19 снежня. Чыноўнікі патрабавалі прыцягнуць іх да дысцыплінарнай адказнасці, але калегія не ўбачыла фактаў парушэнняў у дзейнасці сваіх калегаў. Тым самым калегі адвакатаў палітвязняў праявілі грамадзянскую мужнасць, паколькі адмовіць Мінюсту на яго ўльтыматыўныя патрабаванні санкцый было няпростым рашэннем.

У выніку адвакатаў пазбаўляюць ліцэнзіі. Фактычна тым адвакатам, якія адважыліся выступіць у абарону палітвязняў, рукамі Міністэрства юстыцыі ствараюцца перашкоды ў ажыццяўленні іх прафесійнай дзейнасці, дэманстратыўна ўводзячы забарону на прафесію найбольш прынцыповым з іх.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны