На беларускім баку супрацоўнікі памежнай службы зладзілі пільны дагляд дакументаў ва ўсіх пасажыраў. У прыватнасці, іх цікавілі ўсе матэрыялы, звязаныя з праграмай навучання ў Летняй Школе. Дагляд доўжыўся каля дзвюх гадзінаў, пасля чаго аўтобус змог працягнуць рух.
Пятая па ліку Летняя Школы Руху «За Свабоду» прайшла
Выкладчыкамі і гасцямі Школы сталі вядомыя беларускія эксперты і грамадскія дзеячы — Уладзімір Арлоў, Аляксандр Класкоўскі, Сяргей Скараход, Андрэй Лянкевіч, Франак Вячорка, Рыгор Астапеня, Андрэй Стрыжак, Валярына Кустава, Юрась Жыгамонт, Зміцер Карэнка, Марына Бароўка ды іншыя.
Тэмамі лекцый былі: «Soft power, публічная дыпламатыя і брэндынг», «Гібрыдныя кампаніі і прыёмы працы ў сацыяльных сетках па прамоцыі беларушчыны», «На чым варта будаваць інівестыцыйны брэнд Беларусі?», «Рэкламныя і брэндынгавыя кампаніі ў Беларусі», «Творчы чалавек як брэнд краіны», «Беларусь: перспектывы развіцця», «Беларусы вачыма сацыялогі і статыстыкі».
Моладзь мела магчымасць спалучыць адпачынак і навучанне, распавёў дырэктар Летняй Школы, намеснік старшыні Руху Алесь Лагвінец. Слухачоў Школы чакаў візіт у мэрыю Трокаў, а ў Вільні — экскурсія ў музей ахвяраў сталінізму і па беларускіх мясцінах літоўскай сталіцы. У прыватнасці, у Троках маладыя людзі змаглі больш даведацца аб працы мясцовай адміністрацыі ў сферы развіцця турызму, а таксама пра месцы горада ў нацыянальным турыстычным брэндзе сучаснай Літвы.