Навіны Навіны Беларусі

Грамадская камісія не атрымала патрэбную колькасць подпісаў ад штаба Таццяны Караткевіч

Грамадская камісія не атрымала патрэбную колькасць подпісаў ад штаба Таццяны Караткевіч

1911 Праглядаў Мінск
Прадстаўнікі грамадскай камісіі па праверцы подпісаў прэтэндэнта на выбарах прэзідэнта Таццяны Караткевіч заявілі, што не атрымалі ад яе штаба патрэбную для працы колькасць подпісаў.

Грамадская камісія па ацэнцы подпісаў за вылучэнне кандыдатам ў Презідэнты Беларусі Таццяны Караткевіч канстатуе:

1. Паколькі астатнія претэндэнты ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта ад дэмакратычных сілаў заявілі, што ім не ўдалося сабраць неабходную колькасць подпісаў, узрастае роля і адказнасць верагодна адзінага дэмакратычнага кандыдата. Атрыманне такога статусу, на думку Грамадскай камісіі, вымагае бездакорнага даверу да кандыдатуры Таццяны Караткевіч з боку ўсяго грамадства і ў прыватнасці асобаў, якія падпісаліся за яе вылучэнне.

Праца Грамадскай камісіі мела на мэце высветліць

ці сапраўды Таццяна Караткевіч пераадолела прадугледжаны выбарчым заканадаўствам бар’ер у 100 тысячаў подпісаў;

ці адпавядае магчымая рэгістрацыя яе кандыдатам у прэзідэнты волевыяўленню беларускіх грамадзян.

2. Грамадская камісія вызначыла наступныя методыку працэдуры праверкі і крытэрыі яе аб’ектыўнасці:

— візуальны агляд падпісных аркушоў;

— падлік усёй заяўленай колькасці подпісаў;

— сартыроўка па рэгіёнах, населеных пунктах, вуліцах і дамах;

— выбарачнае абтэлефаноўванне падпісантаў.

3. Выбарчы штаб Таццяны Караткевіч, спачатку афіцыйна пацвердзіўшы сваю згоду прадаставіць Грамадскай камісіі неабходныя подпісы, у выніку фактычна адмовіў у праверцы копіяў усіх здадзеных у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі 107 299 подпісаў і заявіў, што можа прадставіць абмежаваную колькасць не болей за 70 000-80 000.

Улічваючы гэта, Грамадская камісія

— прызнае як устаноўлены факт: праверыць адпаведнасць колькасці подпісаў заяўленай, а таксама іх сапраўднасць не ўяўляецца магчымым.

— звяртаецца да Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем правесці перападлік і праверку подпісаў усіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта ў прысутнасці незалежных назіральнікаў, акрэдытаваных пры тэрытарыяльніх выбарчых камісіях.

31.08.2015 г., Мінск

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны