Навіны Навіны Беларусі

Створана камісія па праверцы подпісаў Караткевіч

Створана камісія па праверцы подпісаў Караткевіч

3379 Праглядаў Мінск
26 жніўня адбылося першае пасяджэнне грамадскай каміссіі па праверцы сапраўднасці подпісаў, сабраных за вылучэнне прадстаўніцы кампаніі «Гавары праўду» і БСДП (Грамада) Таццяны Караткевіч. Удзел у ім узялі прадстаўнікі шэрагу палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Партыю БНФ, якая заявіла пра збіранне 10 300 подпісаў з агульных 107 000, пра наяўнасць якіх заявіла каманда Караткевіч, прадстаўляў яе старшыня Аляксей Янукевіч, аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» — яго сустаршыня Павел Севярынец, кампанію «Наш дом» — Валерый Шчукін, Рух «За Свабоду» — першы намеснік старшыні Юрась Губарэвіч.

Грамадская камісія вызначыла методыку працэдуры праверкі і крытэрыі яе аб’ектыўнасці.

Гаворка вядзецца пра візуальны агляд падпісных аркушоў, падлік усёй заяўленай колькасці подпісаў, сартыроўку па рэгіёнах, населеных пунктах, вуліцах і дамах, выбарачную «празвонку» падпісантаў.

Была сфармаваная працоўная група, каардынатарам абраны кіраўнік мінскага аддзялення Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч. Ён ўпаўнаважаны кантактаваць з выбарчым штабам Таццяны Караткевіч. Нагадаем, яго кіраўнік Андрэй Дзмітрыеў заявіў пра гатоўнасць прадставіць на праверку копіі подпісаў. Тым не менш на сённяшняе пасяджэнне грамадскай камісіі запрошаныя прадстаўнікі штабу не з’явіліся.

У склад працоўнай групы ўвайшлі 15 чалавек, якія прадстаўляюць грамадскія і палітычныя структуры.

Вынікі праверкі будуць паведамленыя СМІ і грамадскасці.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны