Навіны Навіны Беларусі

Рух «За Свабоду» падрыхтуе прамоўтараў брэнду Беларусі

Рух «За Свабоду» падрыхтуе прамоўтараў брэнду Беларусі

3891 прагляд Варшава Вільнюс Мінск Барысаў Жодзіна Бабруйск Наваполацк Маладзечна Кобрын Крычаў
25 маладых беларусаў і беларусак стануць удзельнікамі чарговай Летняй Школы Руху «За Свабоду», якая арганізуецца сёлета 22-29 жніўня на Віленшчыне. Курс прысвечаны нацыянальнаму брэнду Беларусі.

«Гэта пятая па ліку Школа, якую штогод ладзіць Рух, — кажа яе дырэктар Алесь Лагвінец, намеснік старшыні Руху. — Першая была праведзеная ў ліпені 2011 году ў Варшаве, другая — у Вільні, трэцяя — на Беласточчыне, чацвёртая — пад Трокамі».

Кожны год мяняецца тэматыка навучання. Сёлета яна гучыць так — «Нацыянальны брэнд Беларусі». Мэта — абмеркаваць складнікі брэнда Беларусі, выпрацаваць шляхі фармавання пазітыўнага вобразу Беларусі сярод замежнікаў, прааналізаваць прыклады выкарыстання нацыянальных адметнасцяў як паспяховых маркетынгавых крокаў.

Выкладчыкамі і гасцямі Школы стануць вядомыя беларускія эксперты і грамадскія дзеячы — Уладзімір Арлоў, Сяргей Чалы, Аляксандр Класкоўскі, Сяргей Скараход, Андрэй Лянкевіч, Франак Вячорка, Алесь Аляхновіч, Рыгор Астапеня, Андрэй Стрыжак, Валярына Кустава ды іншыя.

Тэмы лекцый — «Soft power, публічная дыпламатыя і брэндынг», «Нішы для развіцця эканомікі Беларусі», «Гібрыдныя кампаніі і прыёмы працы ў сацыяльных сетках па прамоцыі беларушчыны», «На чым варта будаваць інівестыцыйны брэнд Беларусі?», «Рэкламныя і брэндынгавыя кампаніі ў Беларусі», «Творчы чалавек як брэнд краіны», «Беларусь: перспектывы развіцця», «Беларусы вачыма сацыялогі і статыстыкі».

Моладзь зможа спалучыць адпачынак і навучанне, адзначыў Алесь Лагвінец, паабяцаўшы насычаную праграму. Напрыклад, слухачоў Школы чакае візіт у мэрыю Трокаў, а ў Вільні — экскурсія ў музей ахвяраў сталінізму і па беларускіх мясцінах літоўскай сталіцы.

Удзел у адборы магла ўзяць моладзь ва ўзросце 18-30 год. Конкурс у гэтым годзе склаў 3,2 чалавека на месца. Сярэдні ўзрост тых, хто браў удзел у ім, — 22,5 года. З іх дзяўчат — 57%, хлопцаў — 43%.

Самымі актыўнымі былі жыхары і жыхаркі Мінска — гэта 42% ад тых, хто спаборнічаў, каб стаць слухачом Летняй Школы Руху. Далей ідзе Мінская вобласць — 15%, Магілёўская — 13%, Віцебская — 10%, Гродзенская — 9%, Гомельшчына — 6%, Брэстчына — 5%. Заяўкі на навучанне былі пададзеныя з больш як 15 гарадоў. Гэта — сталіца, абласныя цэнтры, Дрыбін, Барысаў, Жодзіна, Бабруйск, Наваполацк, Маладзечна, Кобрын, Крычаў...

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Летняя Школа Руху

Апошнія навіны