Навіны Навіны Беларусі

У цэнтры Мінска актывісты са Скарынам збіралі подпісы за «Народны рэферэндум»

У цэнтры Мінска актывісты са Скарынам збіралі подпісы за «Народны рэферэндум»

3165 Праглядаў Мінск
Увечары 21 жніўня на плошчы Свабоды ў Мінску актывісты Руху «За Свабоду» збіралі подпісы ў падтрымку «Народнага рэферэндуму».

«Мы вырашылі скарыстацца адноснай вольніцай выбарчага перыяду, якая скончыцца 11 кастрычніка», — распавёў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Рухаўцы цягам гадзіны сабралі 34 подпісы грамадзян. Подпісы ім дапамагаў збіраць і касцюмаваны Францыск Скарына: нагадаем, першае пытанне «Народнага рэферэндуму» тычыцца адступнасці і якасці адукацыі.

«Да нас актыўна падыходзілі і падпісваліся людзі, якія ведалі, што сёння тут адбудзецца пікет пад бел-чырвона-белымі сцягамі. А вось мінакі былі дастаткова апатычнымі», — сказаў адзін з кіраўнікоў Руху «За Свабоду».

«Сёння і ў іншых месцах Мінска праходзілі пікеты па збору подпісаў у падтрымку ідэі „Народнага рэферэндуму“, але адметнасць гэтага ў тым, што ён прайшоў на вачах вялікай колькасці міліцыі», — адзначыў Губарэвіч.

21 жніўня быў апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. На плошчы Свабоды ў Мінску быў арганізаваны вялікі пікет «Праспект нацыянальнага сцяга». Сярод іншага актывісты Руху «За Свабоду» збіралі там подпісы ў падтрымку «Народнага рэферэндуму».

#рэферэндум

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Народны рэферэндум

Апошнія навіны