Навіны Навіны Беларусі

Пішам Багдановіча

Пішам Багдановіча

3493 праглядаў Мінск
Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў запрашае ўсіх ахвотных 21 лютага на IV Усебеларускую дыктоўку, якая пачнецца а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесце) ў Мінску.

Старшыня ТБМ адзначыў, што дыктоўка прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Паводле яго слоў, тэксты для дыктоўкі падрыхтаваныя на аснове твораў Максіма Багдановіча, 120-годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца 9 снежня 2011 года.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі акцыі атрымаюць прызы, паведамляе БелаПАН.

Дыктоўка праводзіцца ў тры этапы: першы — 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы, другі — 15 сакавіка ў дзень прыняцця першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і трэці — 25 сакавіка ў дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

ТБМ прапанавала выкарыстаць для дыктоўкі тэксты вядомага верша Багдановіча «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...» (1915) і адаптаванага да сучаснай беларускай мовы эсэ паэта «Хто мы такія?» (1915).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны