Навіны Навіны Беларусі

Пытаннем фармавання абласнога выбаркаму ў Брэсце зоймецца Вярхоўны суд

Пытаннем фармавання абласнога выбаркаму ў Брэсце зоймецца Вярхоўны суд

2705 Праглядаў Брэст Мінск
Шэраг грамадзян Брэста паскардзіліся ў Вярхоўны суд на рашэнне Брэсцкага абласнога суду, які адмовіўся распачынаць справу наконт таго, якім чынам Брэсцкі абласны савет дэпутатаў і Брэсцкі аблвыканкам сфармавалі абласную тэрытарыяльную камісію па выбарах прэзідэнта. Разгляд скаргі адбудзецца 10 жніўня а 10-й гадзіне.

10 грамадзян вылучылі ў склад выбаркаму сябра Руху «За Свабоду» Сяргея Вакуленку, але яго туды не ўключылі. Як лічаць аўтары звароту ў Вярхоўны суд «праз палітычныя перакананні».

9 з 10 грамадзян, што вылучылі Вакуленку, звярнуліся са скаргай на рашэнне аб фармаванні абласной выбарчай камісіі, у Брэсцкі абласны суд. Але ён адмовіўся заводзіць справу, матывуючы гэта тым, што скарга не падпісана ўсімі грамадзянамі, што вылучалі Вакуленку.

Але ў частцы 6 артыкула 34 Выбарчага кодэксу гаворыцца, што скарга можа быць пададзена «грамадзянамі, які вылучылі прадстаўніка ў склад камісіі праз падачу заявы». Гаворкі пра абавязковасць падпісання скаргі ўсімі імі няма. Таму, на думку скаржнікаў, суд такой сваёй трактоўкай груба парушыў іх канстытуцыйныя правы.

У скарзе, пададзенай у Вярхоўны суд, гаворыцца, што пераблытаныя два правы: «Ёсць права грамадзян вылучаць у склад выбарчых камісій сваіх прадстаўнікоў (там ёсць цэнз: не менш 10 чалавек) і права абскарджваць рашэнне органаў, што сфармавалі такія выбарчыя камісіі (тут Выбарчы кодэкс не прадугледжвае цэнзу)».

Сябра Рады Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк, які падпісаў скаргу сярод іншых грамадзян, адзначае: «Патрабаванне, каб скарга была падпісана ўсімі грамадзянамі, выглядае абсурдным. Вылучыць свайго прадстаўніка ў выбарчую камісію могуць не дзесяць чалавек, што ёсць мінімумам, а, скажам, тры тысячы. Атрымліваецца, што ў выпадку жадання абскардзіць рашэнне органаў, што сфармуюць выбаркам, будуць запатрабаваныя подпісы ўсіх трох тысяч. А калі нехта з іх раптоўна памрэ? Тады што, астатнія 2999 страцяць права на абскарджванне?».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны