Навіны Навіны Беларусі

Да ўвагі журналістаў!

Да ўвагі журналістаў!

2714 Праглядаў Мінск
Кампанія назірання «Права выбару-2015» запрашае прыняць удзел у прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца 5 жніўня ў 11-00 на офісе ПАГА «Рух «За Свабоду».

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі назірання «Права выбару-2015» Дзяніс Садоўскі і Алесь Сілкоў, а таксама першы намеснік старшыні ПАГА «Рух «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Каардынатары кампаніі назірання падвядуць вынікі першага этапу незалежнага назірання за выбарамі — рэгістрацыю ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у прэзідэнты, а таксама фарміраванне тэрытарыяльных выбарчых камісій.

У кампанію па назіранню за выбарамі «Права выбару-2015» уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, «Гавары праўду!», «Рух «За Свабоду!», Партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаваньне на іх.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Права выбару

Апошнія навіны