Навіны Навіны Беларусі

Старшыня Еўрапарламента павіншаваў лаўрэата прэміі «За свабоду думкі»

Старшыня Еўрапарламента павіншаваў лаўрэата прэміі «За свабоду думкі»

4092 праглядаў Мінск Брусэль Бычкі
Віншаванні з нагоды атрымання прэміі імя Васіля Быкава «За Свабоду думкі» даслаў народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу старшыня Еўрапейскага парламента Марцін Шульц.

«Я вельмі рады, што гэтая прэмія з’яўляецца працягам прэміі імя Андрэя Сахарава, заснаванай Еўрапейскім парламентам, якая мае на мэце ўганараваць выбітных людзей, якія змагаюцца супраць нецярпімасці, фанатызму і прыгнёту за змаганне за правы чалавека і свабоду волевыяўлення», — адзначыў Марцін Шульц.

Ён нагадаў, што «сахараўская прэмія „За свабоду думкі“ з’яўляецца найвышэйшай ўзнагародай Еўрапейскага саюзу за намаганні ў абарону правоў чалавека, яна ўганароўвае асобаў, групы людзей і арганізацыі за выбітны ўнёсак у пашырэнне свабоды думкі».

«Прэміяй імя Васіля Быкава узнагароджваюцца выдатныя асобы, якія прысвяцілі сваю грамадскую і творчую дзейнасць Беларусі і Свабодзе. Ваш выбітны ўнёсак у беларускую культуру і нацыянальнае адраджэнне і як паэта, і як палітыка шырока вядомы і па-за межамі Беларусі», — падкрэсліў старшыня Еўрапарламента.

Па ягоных словах, ён усведамляе, «колькі адвагі, цярпення, моцы і неверагоднай сілы волі вымагае» шляхетная справа Гілевіча.

«Я зычу Вам, паважаны прафесар Ніл Сымонавіч Гілевіч, моцы духу, і спадзяюся на лепшую будучыню для вашай краіны і яе народу. Каб мы ўсе разам з вамі пабачылі плён вашай працы — будучую свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь, якая будзе роўнай у еўрапейскай сям’і народаў», — заключыў Марцін Шульц.

Нагадаем, 20 чэрвеня, адбылося ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Сёлетнім лаўрэатам стаў народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэмія «За свабоду думкі» імя Быкава

Апошнія навіны