Канферэнцыя з удзелам беларускіх і замежных экспертаў будзе складацца з некалькіх секцый: «Беларусь у кантэксце эканамічнай канкурэнтаздольнасці ў рэгіёне», «Элементы нацыянальнай канкурэнтаздольнасці і Беларусь», «Ацэнка існуючай эканамічнай палітыкі і спробаў палепшыць канкурэнтаздольнасць Беларусі».
Яна адбудзецца 25 чэрвеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (IBB). Адрас: праспект Газеты «Праўда», 11, клубны пакой«). Рэгістрацыя — а 9.00, пачатак — а 9.30.
«Мы праводзім новую канферэнцыю ў рамках „Народнай праграмы“. Тэма сёння — вельмі актуальная для Беларусі: канкурэнтаздольнасць эканомікі і шляхі ейнага паляпшэння», — адзначыў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.
«Мы хочам паглядзець на Беларусь у параўнанні з іншымі краінамі нашага рэгіёну, мы хочам ацаніць сённяшнюю эканамічную палітыку, наколькі яна дазваляе Беларусі быць канкурэнтаздольнай і знайсці сваю нішу ў рэгіёне.
Мы таксама вельмі хочам, каб нашы канферэнцыі станавіліся пляцоўкай не толькі для вядомых эканамістаў, але і маладога пакалення эканамічных экпертаў, якім якраз, хутчэй за ўсё, і выпадзе рэальна рэфармаваць Беларусь», — заключыў Лагвінец.
Пра свой удзел неабходна паведаміць загадзя па тэл. +375 29