Навіны Навіны Беларусі

Лаўрэат прэміі «За свабоду думкі» Ніл Гілевіч чытае вершы (аўдыё)

Лаўрэат прэміі «За свабоду думкі» Ніл Гілевіч чытае вершы (аўдыё)

4729 Праглядаў Мінск
Лаўрэат сёлетняй прэміі «За свабоду думкі», заснаванай Рухам «За Свабоду», народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч паразважаў пра місію носьбітаў вольных думак і адмыслова для імпрэзы прачытаў нізку сваіх вершаў патрыятычна-грамадзянскай тэматыкі.

«Праз усю гісторыю чалавецтва людзі, надзеленыя ў належнай меры пачуццём грамадзянскай годнасці, даражылі больш за ўсё свабодай думкі. Вядома, і людзі свету мастацтва — паэты, музыкі, жывапісцы, скульптары. А, можа, і ў першую чаргу яны, бо іхняя жыццёвая місія — выўляць сябе, сваю душу. Што, якую душу выўляеш, мастак? Душу свабоднага грамадзяніна ці душу халуя і лёкая? Каму служыш — праўдзе ці хлусні? — разважае Ніл Гілевіч. — Каму молішся — небу ці залатому цяльцу? Тут водападзел паміж творцамі сапраўднымі, вартымі людской павагі, і сервільнымі прыстасаванцамі ў мастацтве, якія на павагу свайго народу разлічваць не маюць права».

Гілевіч згадаў паэму «Курган» Янкі Купалы, радкі, у якіх гусляр адказвае дэспату-князю на загад праспяваць песню на ўцеху яго вяльможным гасцям: «Гуслям, княжа, не пішуць законаў»; «Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, не скуеш толькі дум ланцугамі».

«Калі нашая сённяшня моладзь бкдзе ўваходзіць у сталае жыццё з гэтым купалаўскім запаветам, нашу Бацькаўшчыну чакае вялікая прыгожая будучыня», — перакананы народны паэт Беларусі.

Паслухаць вершы Ніла Гілевіча ў ягоным уласным выкананіі можна па гэтай спасылцы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэмія «За свабоду думкі» імя Быкава

Апошнія навіны