Навіны Аналітыка

Чаму «так», а не «не»?

Чаму «так», а не «не»?

3793 праглядаў
На сайце «Народнага рэферэндуму» ёсць сэрвіс, праз які можна задаваць любыя пытанні лідарам структур, якія выступілі з гэтай ініцыятывай. Днямі персанальна мне задалі пытанне, на якое я палічыў патрэбным адказаць публічна, бо прагучала яно ўпершыню.

Цытую: «Если это демократично-добровольный опрос, то почему нет варианта ответа на вопросы «нет» — почему только «да»?

На сайце «Народнага рэферэндуму» можна ўпадабаць тое альбо іншае з шасці пытанняў з яго парадку дня. Такім чынам мы атрымліваем ранжыраванне гэтых пытанняў паводле папулярнасці.

Лідар — пытанне нумар 5, далей ідзе пытанне нумар 2, трэцяе месца дзеляць пытанні 3-4. Вынікі карэлююцца, у прынцыпе, з тым, што мы чуем, ездзячы па Беларусі і камунікуючы з народам.

Нагадаю, пытанні «Народнага рэферэндуму» сфармуляваныя і пранумараваныя так (параўнайце свае прыярытэты):

1. Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?

2. Ці згодныя вы, што кіраўнікі выканкамаў гарадоў, раёнаў, абласцей павінны абірацца прамым галасаваннем грамадзян?

3. Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім саюзам?

4. Ці згодныя вы, што для забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных ваенных аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія ваеннаслужачыя не павінны несці службу за мяжой?

5. Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?

6. Ці згодныя вы, што грошы, атрыманыя ад запланаванай урадам прыватызацыі, у першую чаргу павінны пайсці на кампенсацыю ўкладаў, страчаных падчас дэвальвацыі-2011, і стварэнне працоўных месцаў?

Чаму нельга адказаць «не»?

Таму што мы праводзім кампанію — збіраем подпісы (іх ужо 120 тысяч) — менавіта за правядзенне «Народнага рэферэндуму», а не супраць. А магчымасць сказаць «не», як і «так» павінна даць грамадзянам Беларусі ўлада, прызначыўшы ўсенароднае галасаванне па значных пытаннях далейшага развіцця краіны!

І вось якраз пытанні, чаму нам з вамі нельга сказаць «не» тым альбо іншым дзеянням і рашэнням, павінны найперш адрасавацца ўладам. Таму што ў беларусаў ніхто не пытаўся іхняга меркавання, напрыклад, падпісваючы дамовы пра АДКБ і Еўразійскі саюз, упадаючы ў залежнасць ад Расіі і мінімізуючы такім чынам шанцы на еўраінтэграцыю, неабходную для мадэрнізацыі нашай эканомікі і павышэння ўзроўня жыцця.

Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась ГУБАРЭВІЧ, блог на «Беларускім партызане»

#рэферэндум

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Народны рэферэндум

Апошнія навіны