Навіны Аналітыка

Лагвінец: Праз спрашчэнне візавага рэжыму ўлады хочуць выгандляваць уезд у ЕЗ для Лукашэнкі

Лагвінец: Праз спрашчэнне візавага рэжыму ўлады хочуць выгандляваць уезд у ЕЗ для Лукашэнкі

1607 Праглядаў Мінск Рыга
Праграма Рыжскага саміту не прадугледжвала падпісання эканамічных дакументаў, а толькі прыняцце дэкларацыі. Зрэшты, чаканні кожнай з краінаў-удзельніц «Усходняга партнёрства» — розныя. Але ці дасць праграма магчымасці для іх рэалізацыі? Каментуе палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Двухдзённы саміт «Усходняга партнёрства» у Рызе завяршыў працу. Праграма, створаная ў 2009 годзе, накіраваная перадусім на палітычную асацыяцыю і эканамічную інтэграцыю Еўразвязу з Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінаю. Пры гэтым падкрэсліваецца, што «Усходняе партнёрства» не ёсць інструментам пашырэння Еўразвязу.

У чацвёртым саміце «Усходняга партнёрства» узялі ўдзел 28 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краінаў ЕЗ. Арменію, Малдову і Украіну прадстаўлялі прэзідэнты, Грузію — прэм’ер-міністр, а Беларусь ды Азербайджан — міністры замежных справаў.

Крыніца: belsat.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны