Навіны Беларусь і Свет

У Рызе беларускую апазіцыю заклікалі да аб’яднання

У Рызе беларускую апазіцыю заклікалі да аб’яднання

2559 Праглядаў Рыга
Нішто так не нішчыць шансы беларусаў на дэмакратычныя перамены, як адсутнасць адзінства, заявіў на сустрэчы з беларускай апазіцыяй ў Рызе 21 траўня прэзідэнт Еўрапейскай Народнай Партыі (EPP) Жозэф Доль.

Сёння ў EPP там адбылася канферэнцыя, у якой узялі ўдзел прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск, канцлер Германіі Ангела Меркель, іншыя лідары еўрапейскіх правацэнтрысцкіх партый і краін Еўрасаюзу, прэзідэнты Украіны і Арменіі Пётр ПарашэнкаСерж Саргсян, экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, мэр Кіева Віталій Клічко, а таксама прадстаўнікі беларускай і грузінскай апазіцыі.

«Сустрэча была шчырай і вострай. Задалі тон прэзідэнт EPP Жозэф Доль і віцэ-прэзідэнт Яцэк Сарыуш-Вольскі», — расказаў удзельнік сустрэчы, старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Па ягоных словах, Доль, падкрэсліўшы, што паміж сябрамі галоўнае — гаварыць праўду, нават калі яна непрыемная, адзначыў: «Нішто так не нішчыць шанцы беларусаў на дэмакратычныя перамены, як адсутнасць адзінства».

«У Еўропе шмат палітыкаў, якія хацелі б з Беларуссю проста займацца бізнесам і забыцца пра палітвязняў, а таксама праблемы з правамі чалавека. Мы партыя каштоўнасцяў. Калі вы не аб’яднаныя, не маеце адзінага, у нас усё менш аргументаў, каб спрыяць вашаму дэмакратычнаму прагрэсу. Дапамажыце нам, дакажыце, што вы суб’ект палітыкі, а не аб’ект, якога трэба шкадаваць», — адзначыў кіраўнік Еўрапейскай Народнай Партыі.

Сарыуш-Вольскі дадаў, што калі б у палякаў было сем Валенсаў і сем «Салідарнасцяў», можа, і сёння яны жылі пры камунізме.

«У межах дыскусіі таксама абмеркавалі пагрозы дэстабілізацыі і правакацыі з боку Расіі падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі, рызыкі таго, што могуць быць разбураныя спробы аднаўлення адносінаў ЕС і нашай краіны. Гэта, на меркаванне ўдзельнікаў канферэнцыі, адкінула б Беларусь у Расію і яшчэ больш пагоршыла сітуацыю з дэмакратыяй і шансамі на захаванне суверэнітэту», — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Кіраўнікі ЕРР, па ягоных словах, падкрэслілі, што ніколі не адмовяцца ад пазіцыі маральных каштоўнасцяў адносна Беларусі, а ў будучыні бачаць нас у агульнай еўрапейскай сям’і.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны