Навіны Аналітыка

Калі беларускіх апазіцыянераў асудзяць, ЕС ўвядзе эканамічныя санкцыі

Калі беларускіх апазіцыянераў асудзяць, ЕС ўвядзе эканамічныя санкцыі

2556 Праглядаў
Калі арыштаваныя ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў апазіцыянеры будуць асуджаныя, Еўрапейскі саюз звернецца да новых санкцый — эканамічных, заявіў дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Яцэк Пратасевіч.

Гаворка можа ісці аб адмове ў прадастаўленні крэдытаў і прыпыненні гандлёвага супрацоўніцтва, у тым ліку ў энергетыцы і ваенна-прамысловай сферы.

«Гэта не ўдарыць па кішэні простага абывацеля, але з’яўляецца важнай крыніцай даходаў беларускага ўрада», — сказаў Яцэк Пратасевіч у інтэрв’ю Польскаму радыё.

Еўрадэпутат згодны з экспертамі, што эканоміка Беларусі знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане: «Без знешняй падтрымкі, з Захаду або Расіі, можа абрынуцца, і гэта можа прывесці да ўспышкі пратэстаў ў грамадстве».

Пратасевіч лічыць, што выбар дапамогі з боку Расіі прывядзе Беларусь да статусу падпарадкаванага партнёра, а палітычная цана, якую заплаціць Лукашэнку за падтрымку Захаду, будзе значна меншай, больш бяспечнай для яго і лепшай для беларускага народа, пішуць «Мы».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны