Навіны Навіны Беларусі

Беларусь далучылася да Балонскага працэсу

Беларусь далучылася да Балонскага працэсу

2719 Праглядаў Мінск Ерэван
Рашэнне аб далучэнні Беларусі да Балонскага працэсу прынятае ў Ерэване на сустрэчы міністраў адукацыі краін, якія ўваходзяць у Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі.

Гэта была ўжо другая спроба Беларусі. У 2012 годзе нашу краіну не прынялі, бо сістэма вышэйшай адукацыі не адпавядала патрабаванням Балонскага працэсу.

«Беларусь не выканала тыя абавязкі, якія былі ўскладзеныя на яе ў 2012 годзе пры адмове ва ўступленні ў Балонскі працэс», — пракаментавала рашэнне старшыня камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць», сябра Рады Руху «За Свабоду» Іна Кулей.

На сёння, па яе словах, парушаюцца акадэмічныя свабоды. «Ёсць сумна вядомы прыклад гарадзенскага ўніверсітэта, з якога з працы былі звольненыя шэраг высокакваліфікаваных выкладчыкаў», — патлумачыла Кулей.

«Пэўныя крокі па прывядзенні сістэмы беларускай адукацыі да сістэмы Балонскага працэсу Мінадукацыі ўсё ж рабіла, — дадала яна. — Я ўспрымаю прыняццё Беларусі ў Балонскі працэс як аванс, і мы маем спадзеў, што ўжо ў бліжэйшай будучыні наша краіна будзе адпавядаць усім ягоным крытэрам».

Сярод паляпшэнняў сябра Рады Руху прыгадала значнае скарачэнне адлічаных па палітычных матывах студэнтаў: за тры гады такіх было менш за дзясятак, што «непараўнальна меней, чым у 2012 годзе».

«Балонскі працэс дасць студэнтам свабоду навучання ў іншых краінах, а з гэтым больш еўрапейскасці ў галаве», — заключыла Іна Кулей.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #11 18.11.2015 20:53 @ квучак

    упэнены,што большасьць сучасных беларусау жыве не розумам,а рыфлексам(прыстасаваннем)...ведаю шмат асобин,якия 20 гадоу зарабляли грошы праз Захад,а зараз абеими рукам за расею...

Апошнія навіны