Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» упершыню зладзіў Дзень Еўропы

Рух «За Свабоду» упершыню зладзіў Дзень Еўропы

3694 праглядаў Мінск
Мінск адсвяткаваў 9 траўня разам з усім светам Дзень Еўропы. Мерапрыемства з лекцыяй, віктарынай і канцэртам зладзіў Рух «За Свабоду».

«Радасна, што нягледзячы на тое, што 9 траўня ў Мінску ладзілася багата розных мерапрыемстваў, людзі завіталі і да нас. Гэта гаворыць аб тым, што моладзь свядома абірае еўрапейскі шлях святкавання гэтага дня», — заявіў сайту Pyx.by арганізатар святкавання, актывіст Руху «За Свабоду» Пётр Маркелаў.

Па ягоных словах, «Дзень Еўропы варта адзначаць 9 траўня штогод». «Гэта павінна стаць традыцыяй, якая прыйдзе на змену вар’яцкай форме адзначэньня сьвята міру праз дэманстрацыю ваеннай тэхнікі», — заключыў актывіст Руху.

На Дзень Еўропы прыйшлі каля 50 чалавек. Яны пагулялі ў «Паўстанцаў», паслухалі лекцыю палітолага, намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца пра Еўразвяз, адказалі на пытанні праеўрапейскай віктарыны, пераможцы атрымалі прызы. На мерапрыемстве можна было атрымаць адмысловую паштоўку і даслаць яе сябру.

На канцэрт да ўдзельнікаў завіталі Яўген Сокалаў (гурт ZnaROCK), Тоня Вярцінская і гурт «Апоўначы» і гурт Czas Lajna. Уся праграма доўжылася шэсць гадзінаў.

Галоўны арганізатар свята Пётр Маркелаў

Алесь Лагвінец пад час лекцыі

Слухачы лекцыі

Святочная паштоўка

Пад час віктарыны

Узнагароджванне пераможцы

Яўген Сокалаў

Тоня Вярцінская

Гурт Czas Lajna

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны