Навіны Навіны Беларусі

Лідары «Народнага рэферэндуму» ўсклалі кветкі да магілы Васіля Быкава

Лідары «Народнага рэферэндуму» ўсклалі кветкі да магілы Васіля Быкава

3838 Праглядаў Мінск
У гонар 70-годдзя Дня Перамогі лідары кампаніі «Народны рэферэндум» усклалі кветкі да магілы народнага пісьменніка Беларусі, франтавіка Васіля Быкава на Маскоўскіх (Усходніх) могілках у сталіцы.

«Беларускія ўлады ў святкаванні Дня Перамогі аддаюць перавагу форме, а не зместу, ганяюць па праспекце танкі і праводзяць парады. Для нас важна, каб беларусы памяталі і асэнсоўвалі жахлівыя падзеі той вайны, бо звычайныя людзі перадусім становяцца ахвярамі. Асабліва гэта важна сёння, калі амбіцыі лідараў асобных краінаў могуць прывесці да паўтору трагедыі», — адзначыў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, лідары «Народнага рэферэндуму» прыйшлі сёння да магілы Васіля Быкава, бо ён «нёс беларусам праўду пра вайну» і сам быў франтавіком.

«70-годдзе Перамогі — значная падзея для ўсіх беларусаў, а Васіль Быкаў — наш выбітны зямляк, які прайшоў усю вайну, таму мы адзначаем гэты дзень ускладаннем кветак менавіта да ягонай магілы», — адзначыў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

«Беларусам трэба шукаць святы, якія іх яднаюць, шукаць кансэнсус паміж тымі, хто святкуе Дзень Перамогі 8 траўня і 9 траўня», — адзначыў намеснік старшыні кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк. Ён дадаў, што ўскладзе кветкі і да магілы першага сакратара ЦК Беларусі Пятра Машэрава, які таксама быў франтавіком.

Сябры Руху «За Свабоду» таксама ўсклалі бел-чырвона-белы букет да абеліску на плошчы Перамогі.

#рэферэндум

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Народны рэферэндум

Апошнія навіны