Навіны Навіны Беларусі

Актывісты сабралі больш за тысячу подпісаў за ўсталяванне кіёскаў у Гомелі

Актывісты сабралі больш за тысячу подпісаў за ўсталяванне кіёскаў у Гомелі

2719 Праглядаў Гомель
Кіраўніцтву Навабеліцкага раёна Гомеля актывісты перадалі больш за тысячу подпісаў за ўстаяванне прыпынкаў для продажу квіткоў на грамадскі транспарт, распавяла сайту Pyx.by актывістка Руху «За Свабоду», арганізатар кампаніі Галіна Краўчанка.

Кампаніяй,. па словах Галіны Краўчанкі, займалася кампанія «Новы Гомель». Усяго ўдалося сабраць 1043 подпісы.

Повадам для звароту стала тое, што з 29 прыпынкаў грамадскага траспарту ў Навабеліцы купіць квіткі можна толькі на трох. Жыхары папрасілі гомельскія ўлады паставіць кіёскі яшчэ на двух прыпынках — «9 мая» і «Завод сантэхзагатовак».

Прапанова перадалі кіраўніку раёна Аляксею Нявераву, копія дакуманта накіраваная абранаму дэпутату Нацыянальнага сходу Алене Астапюк. У прыняцці рашэння будзе ўдзельнічаць КУП «Гарэлектранспарт».

фота — сайт «Сильные новости»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны