Навіны Навіны Беларусі

Удзельнікі «Чарнобыльскага шляху»: Ядзерная пагроза становіцца рэальнай

Удзельнікі «Чарнобыльскага шляху»: Ядзерная пагроза становіцца рэальнай

3225 Праглядаў Мінск
«Ядзерная пагроза, якая зыходзіць не толькі ад атамнай энергетыкі, але і пагрозы вайны з прымяненнем ядзернай зброі, становіцца рэальнай», — гаворыцца ў рэзалюцыі, аднагалосна прынятай удзельнікамі «Чарнобыльскага шляху» ў Мінску.

Лакальныя кровапралітныя канфлікты апошніх дзесяцігоддзяў не навучылі таталітарныя грамадствы цаніць мір і жыцці грамадзян, і сёння афіцыйная Расія пагражае ядзерным ударам ЗША і краінам Еўропы«, — цытуе рэзалюцыю БелаПАН.

Улады Беларусі і Расіі «робяць усё, каб беларуская АЭС стала другім Чарнобылем — яе пачалі будаваць без праекта, з парушэннямі заканадаўства, канвенцый ААН, тэхнічных норм і стандартаў бяспекі».

Як мяркуюць удзельнікі шэсця, у складнікаў ядзернай пагрозы (Чарнобыля, Беларускай АЭС, вайны з прымяненнем ядзернай зброі) ёсць адно агульнае месца — дыктатура. «Дыктатура ў Беларусі — гэта Чарнобыль экалагічны, палітычны, сацыяльны, культурны. Дыктатура ў Расіі — гэта прычына агрэсіі ў суседнюю Украіну, крыніца ядзернай пагрозы і экспансія ядзернага бізнесу па ўсім свеце», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Удзельнікі «Чарнобыльскага шляху» патрабуюць ад улад:

— неадкладна спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС, распрацаваць і абмеркаваць з грамадскасцю стратэгію ўстойлівага бяз’ядзернага развіцця Беларусі;

— раскрыць інфармацыю аб наступствах Чарнобыля ў Беларусі і спыніць гаспадарчае выкарыстанне забруджаных тэрыторый;

— вывесці з тэрыторыі Беларусі расійскія самалёты, здольныя несці на борце тактычную ядзерную зброю;

— даць магчымасць грамадзянам вырашаць, якой будзе іх навакольнае асяроддзе, горад і краіна, правесці дэмакратычныя рэформы, вызваліць усіх палітвязняў.

«Чарнобыльскі шлях — 2015» прайшоў ад кінатэатра «Кастрычнік» да царквы ў гонар іконы Божай Маці «Спатоленне загінулых» каля парку Дружбы Народаў. Удзельнікі шэсця ўсклалі кветкі і запалілі свечкі каля памятнага знака «Ахвярам Чарнобыля», што каля храма. Акцыя доўжылася з 14.00 да 16.00. У ёй узялі ўдзел да 400 чалавек.

Нагадаем, што Рух «За Свабоду» быў адным з арганізатараў «Чарнобыльскага шляху». Заяўнікам стаў першы намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Чарнобыльскі шлях

Апошнія навіны