Навіны Беларусь і Свет

Мілінкевіч: Качыньскі лічыў, што моцная Польшча будзе пры моцнай Беларусі

Мілінкевіч: Качыньскі лічыў, што моцная Польшча будзе пры моцнай Беларусі

1817 Праглядаў Мінск Варшава
Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, які загінуў пяць год таму ў авіякатастрофе пад Смаленскам, лічыў, што моцная Польшча будзе пры моцных суседзях, у тым ліку Беларусі, заявіў старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

«Мінулі пяць гадоў, як у авіякатастрофе загінулі Лех і Марыя Качыньскія і іншыя прадстаўнікі польскай палітычнай эліты», — нагадаў у сваім Facebook Аляксандр Мілінкевіч.

Па ягоных словах, як палітык Качыньскі «цвёрда прытрымліваўся „ягайлаўскай канцэпцыі“: Польшча павінна ўзмацняцца за кошт умацавання незалежнасці і нацыянальнага адраджэння суседзяў, у тым ліку і Беларусі».

«Яму ніколі не прыходзіла ў галаву такая распаўсюджаная яшчэ нядаўна на Захадзе думка, што свабоду і дэмакратыю да нас трэба несці праз Маскву», — дадаў старшыня Руху.

Пры гэтым, ён падкрэсліў, што «Качыньскі бараніў тое, што ён лічыў важным для сваёй радзімы», але «рабіў гэта, не парушаючы правілаў маралі, у аснове ягоных учынкаў ляжалі каштоўнасці і прынцыпы».

«Лех Качынскі многае бачыў далей за іншых», — заключыў Мілінкевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны