Навіны Аналітыка

МВФ: Рэальныя заробкі беларусаў упадуць

МВФ: Рэальныя заробкі беларусаў упадуць

2693 праглядаў
Пастаянны прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) у Беларусі Наталля Калядзіна, каментуючы эканамічную сітуацыю ў краіне, раскрытыкавала рэзкае падвышэнне заробкаў пры канцы 2010 года.

На яе думку, яно было выклікана не эканамічнымі, а адміністратыўнымі прычынамі, «імкненнем уладаў выканаць тыя задачы, якія былі пастаўлены ў пачатку пяцігодкі».

Наталля Калядзіна адзначыла, што подобны рост заробкаў можа прывесці да вельмі значных памылак. «Падвышэнне выдаткаў у эканоміцы ў выніку падвышэння заработнай платы вядзе да таго, што канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў на сусветных рынках зніжаецца, і гэта прыводзіць нас да таго ж павелічэння дэфіцыту па рахунку па бягучых аперацыях або па гандлёвым дэфіцыце. У канчатковым выніку і інфляцыя, і пашырэнне дэфіцыту па рахунку па бягучых аперацыях прывядуць да запаволення тэмпаў эканамічнага росту. Гэта можа адбывацца праз інфляцыю альбо праз паслабленне курсу рубля, але ў канчатковым выніку нашыя і вашыя рэальныя заробкі ўпадуць і дасягнуць таго ўзроўню, якому яны адпавядали», — заявіла прадстаўнік МВФ парталу Tut.by.

Яна таксама выказала занепакоенасць ростам дэфіцыту знешняга гандлю ў 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам, зніжэннем золатавалютных рэзерваў, нягледзячы на значныя знешнія запазычанні. «Прычыны, якія выклікалі гэтыя дзве з’явы, — гэта недастаткова цвёрдая ці нават слабая грашовая палітыка на працягу 2010 года, некаторыя паслабленни падаткова-бюджэтнай палітыкі і значнае падвышэнне заробкаў у бюджэтным сектары ў канцы года. Усё гэта, безумоўна, выклікае заклапочанасць, таму што нягледзячы на тое, што гэтыя падзеі адбыліся ў мінулым годзе, яны будуць аказваць ўплыў на эканамічнае развіццё гэтага года», — падкрэсліла Наталля Калядзіна.

Разам з тым яна падтрымала падвышэнне ў Беларусі тарыфаў на паслугі ЖКГ для насельніцтва, паколькі «тыя тарыфы, па якіх плаціць насельніцтва, не акупляюць выдаткі». Прадстаўнік МВФ таксама адзначыла станоўчы характар ўступлення Беларусі ў Адзіную эканамічную прастору з Казахстанам і Расіяй. На яе думку, дамоўленасці па АЭП паменшаць кошт на расийскія энерганосьбіты для Мінска.

Акрамя таго, Наталля Калядзіна адзначыла рэалістычнасць планаў беларускіх уладаў па выхадзе на станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ўжо да 2014 года. Аднак для гэтага, паводле яе слоў, неабходна будзе зрабіць больш жорсткімі грашова-крэдытную і падаткава-бюджэтную палітыку, зрабіць больш гнуткім курс нацыянальнай валюты ў межах існуючага калідора. «Гэта дасць магчымасць некалькі скараціць дэфіцыт па рахунку па гандлі. У гэтай сітуацыі знешнія запазычанні будуць спрыяць структурным пераўтварэнням, у прыватнасці, вялікім інвестыцыям, і дазволяць павысіць золатавалютныя рэзервы краіны, што таксама павышае ўстойлівасць эканомікі», — падкрэсліла прадстаўнік МВФ.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны