Навіны Навіны Беларусі

10 красавіка пададуць заяўку на «Чарнобыльскі шлях»

10 красавіка пададуць заяўку на «Чарнобыльскі шлях»

3032 праглядаў Мінск
Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч стане адным з заяўнікаў правядзення «Чарнобыльскага шляху» у Мінску 26 красавіка з 14-й па 16-ю гадзіны.

Заяўка на шэсце ад пляцоўкі каля Акадэміі навук да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў будзе пададзена ў Мінгарвыканкам 10 красавіка.

Пад ёй, апрача аднаго з лідараў Руху «За Свабоду», падпісаліся Аляксей Янукевіч ад Партыі БНФ, Віталь Рымашэўскі ад аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Ілля Дабратвор з Руху салідарнасці «Разам» і Дзмітрый Кучук з Беларускай партыі «Зялёныя».

Заўтра ж а 12-й гадзіне на сядзібе Партыі БНФ пройдзе і прэс-канферэнцыя арганізатараў акцыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Чарнобыльскі шлях

Апошнія навіны