Навіны Аналітыка

«Паміж пяскоў егіпецкай зямлі...»

«Паміж пяскоў егіпецкай зямлі...»

4914 Праглядаў
Хосні Мубарак, які кіраваў Егіптам 30 гадоў, сышоў усё-такі ў адстаўку. Яшчэ ў адным кутку свету масавыя пратэсты зрынулі недэмакратычны рэжым. Егіпет далёка, але многія беларусы з цікавасцю сачылі за шматдзённымі і шматмільённымі мітынгамі там.

Была інтрыга — ці ўтрымаецца «іхні Лукашэнка», уражвала натоўпавая вулічная прагрэсія, дый нямала нашых суайчыннікаў пабывалі «паміж пяскоў Егіпецкай зямлі» як турысты.

Днямі амерыканскі часопіс Time апублікаваў спіс аўтакратаў і дыктатараў, якія бліжэйшым часам могуць быць пазбаўленыя ўлады.

Першым у гэтым рэйтынгу быў названы якраз Хосні Мубарак. Чацвертым у чарзе на адхілнне з кіроўнай пасады ў ім фігуруе Аляксандр Лукашэнка.

Палітолаг Аляксандар Класкоўскі адзначае, што Мубарак пераседзеў, не выкарыстаў свой шанец, каб сысці своечасова і прыгожа. Гэта ўрок для ўсіх аўтарытарных лідэраў. Класкоўскі лічыць, што рэвалюцыі здараюцца знянацку і ў адзін момант можа абрынуцца гэта славутая стабільнасць:

«У любы момант гэтая ўяўная стабільнасць можа змяніцца выбухам. Проста зрывае накрыўку. І гэта таксама ўрок гэтых егіпецкіх падзей. Трэба, каб улада вяла дыялог з грамадствам. Трэба, каб яна давала магчымасць выказвацца апанентам кіроўнага рэжыму. Інакш рана ці позна пратэст часткі грамадзтва набывае вось такія формы. Яны іначай не маглі вырашыць праблемы, дамагчыся, каб іх пачулі, дамагчыся рэалізацыі сваіх грамадзянскіх правоў. У выніку такі ганебны для дыктатара сыход».

Дарадца старшыні Руху «За Свабоду, палітолаг Алесь Лагвінец адзначае, што падзеі ў Егіпце наўрад ці будуць мець уплыў на сітуацыю ў Беларусі, дзе аўтарытарны кіраўнік застаецца ля ўлады. Каментуючы сыход Мубарака ў інтэрв’ю радыё «Свабода», ён адзначыў:

«Гісторыя дае ў чарговы раз такія трывожныя званкі для людзей, якія ўзурпуюць уладу і не хочуць дзяліцца са сваім уласным народам, грэбуюць ім, Я лічу, што ён сышоў толькі пад ціскам народнага абурэння. Ён спрабаваў выкарыстоўваць сілавыя мэханізмы, але ў пэўны момант, калі пратэст нарастаў, стала відавочным, што ён гэты пратэст не зможа падавіць».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны