Навіны Навіны Руху

Суд над Аўтуховічам працягваецца

Суд над Аўтуховічам працягваецца

2849 Праглядаў Ваўкавыск Мінск
У Вярхоўным судзе Беларусі амаль пасьля тыднёвага перапынку аднавіўся працэс па справе ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча і яшчэ трох ягоных, як сьцьвярджае сьледзтва, саўдзельнікаў.

Чакаецца, што сёньня ў судзе выступіць пракурор, а таксама абвінавачаныя. На працэс прыйшлі Аляксандар Мілінкевіч, Вячаслаў Сіўчык, прадстаўнікі місіі АБСЭ ў Менску.

Судовы працэс па гэтай справе пачаўся ў Вярхоўным судзе 10 сакавіка. Тады судзьдзя часткова задаволіў хадайніцтва Аўтуховіча аб прадстаўленьні яму дадаткова часу для азнаямленьня з матэрыяламі справы.

Жыхароў Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенку і Аляксандра Ларына абвінавачваюць у шэрагу злачынстваў, сярод якіх самае сур’ёзнае — рыхтаваньне да тэрарыстычнага акту. Максымальнае пакараньне за гэтае злачынства — пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротная кара. А былога міліцыянта з Горадні Міхаіла Казлова, які калісьці правяраў фірму Аўтуховіча «Ніка-транс» і, паводле сьледзтва, ведаў пра тое, што рыхтуецца тэракт супроць высокапастаўленых гарадзенскіх чыноўнікаў, вінавацяць у тым, што ён не зрабіў дзеяньняў, каб прадухіліць злачынства.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны