Навіны Навіны Руху

«Беларусы падсвядома адчуваюць, што вайсковая прысутнасць Расеі нясе патэнцыйную пагрозу»

«Беларусы падсвядома адчуваюць, што вайсковая прысутнасць Расеі нясе патэнцыйную пагрозу»

1779 Праглядаў Вілейка Ганцавічы
«Беларусы падсвядома адчуваюць, што вайсковая прысутнасць Расеі на беларускай тэрыторыі нясе патэнцыйную пагрозу нашай краіне. Зараз у Беларусі знаходзяцца некалькі расейскіх вайсковых баз. Большасць сацыялагічных апытанняў паказваюць, што беларусы падзелены ў сваіх меркаваннях адносна расейскай вайсковай прысутнасці», — кажа першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Яны разумеюць, што гэта магчымасць для агрэсіі ў далейшым і магчымасць проста зачапіцца за нашу тэрыторыю і вылучаць пазней нейкія патрабаванні, адзначае Губарэвіч:

"Але, зноў-такі, грамадства тут напэўна падзелена на дзве часткі. Адна частка разумее, што ёсць небяспека, што Беларусь мусіць захоўваць нейтральны статус, не стаць патэнцыйнай пляцоўкай для ваенных дзеянняў. А іншая частка наадварот вітае ўсё, што адбываецца на ўсходзе Украіны і ўсе рашэнні, якія там прымаюцца, або розныя агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да той жа Украіны, або агрэсіўную рыторыку да краінаў Захаду". 

Расейскія вайсковыя базы знаходзяцца у Ганцавічах і Вілейцы. Таксама Расея заяўляла пра намер сёлета размясціць у Беларусі сваю авіябазу, дзе будуць знаходзіцца 24 знішчальнікі „СУ-27 СМ3″. Пра гэта казаў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу, які не выключаў, што ў бліжэйшы час Расея паставіць у Беларусь ракеты С-300. //Радыё "Рацыя"

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны