Навіны Навіны Беларусі

Дэпутаты не бачаць нагодаў для прызначэння «Народнага рэферэндуму»

Дэпутаты не бачаць нагодаў для прызначэння «Народнага рэферэндуму»

1732 праглядаў
Два актывісты Руху «За Свабоду» атрымалі адказ з Палаты прадстаўнікоў на заклік ініцыяваць прызначэнне рэферэндуму. Дэпутаты праігнаравалі гэтую прапанову.

Зварот быў разгледжаны ў пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, адзначаецца ў адказах актывістам Руху Лідзіі Падвойскай і Аляксандру Баганёву за подпісам старшыні камісіі Генадзя Грыцкевіча.

Па меркаванні дэпутатаў, нагоды для прызначэння рэферэндуму няма. Па-першае, няма сабраных 450 тысячаў подпісаў і зарэгістраваных ініцыятыўных групаў. Па-другое, хаця рэферэндум можа быць ініцыяваны з дапамогай звароту дэпутатаў да кіраўніка краіны (менавіта па гэтай схеме і ідзе збор подпісаў у падтрымку «Народнага рэферэндуму»), але ў Палаце прадстаўнікоў не палічылі неабходным пайсці на такі крок.

«Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не падтрымалі прапанову аб уключэнні ў парадак дня сесіі і разглядзе на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў пытання аб правядзення рэспубліканскага рэферэндуму», — адзначана ў адказе.

Пры гэтым, «іншымі суб’ектамі права заканадаўчай ініцыятывы такая прапанова не выносілася», таму «падставы для ўключэння ў парадак дня сесіі Палаты прадстаўнікоў і разгляду прапановы аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму адсутнічаюць».

«У Палаце прадстаўнікоў прадэманстравалі брак палітычнай адказнасці. Ад бесхрыбетных дэпутатаў, па сутнасці, няма чаго чакаць. Яны грэбуюць законам „Аб зваротах грамадзянаў“, больш за тое яны не ўказалі, у якім фармаце было галасаванне пра ўключэнне ў парадак дня сесіі. У самім парадку дня пытання гэтага не было», — пракаментаваў адказ намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

«Народны рэферэндум» — гэта сумесная ініцыятыва чатырох арганізацыяў (Рух «За Свабода», «Гавары праўду», Партыя БНФ, БСДП (Грамада)).

Пра рэакцыю з Адміністрацыі прэзідэнта можна пачытаць тут.

#рэферэндум

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны