Навіны Навіны Беларусі

Прыватызацыя Мінскага трактарнага завода: што думаюць самі рабочыя?

Прыватызацыя Мінскага трактарнага завода: што думаюць самі рабочыя?

2002 праглядаў Мінск
Рух «За Свабоду» правёў відэаапытанне працоўных некалькіх беларускіх прадпрыемстваў, на адныя з якіх у свой час прыйшоў інвестар, а іншыя дасюль знаходзяцца цалкам у руках дзяржавы.

Сёння прапануем меркаванні простых рабочых Трактарнага завода ў сталіцы.

100% акцый Мінскага трактарнага завода належаць дзяржаве. У працоўных МТЗ каля прахадной прадпрыемства запыталіся пра тое, як яны ставяцца да верагоднай прыватызацыі.

Шмат хто спадзяецца, што гэта прынясе станоўчыя перамены, бо з’явіцца руплівы гаспадар, а цяпер завод перабывае ў заняпадзе.

Відэапытанне праведзена ў межах супрацоўніцтва "Паглыблены дыялог" адзінаццаці палітычных партый і арганізацый, якія спрабуюць сярод іншага выпрацаваць адзіныя падыходы да прыватызацыі ў Беларусі.

Па гэтай спасылцы можна паглядзець, як самі апазіцыйныя партыі і арганізацыі бачаць гэты працэс – напрыклад, які інвестар прыярытэтны (еўрапейскі, азіяцкі, расійскі) і ці павінна дзяржава захоўваць долю ў прадпрыемствах, якія будуць прыватызаваныя.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны