Навіны Навіны Беларусі

У Берасцейскай крэпасці паўстане расейскі ваенна-патрыятычны цэнтр

У Берасцейскай крэпасці паўстане расейскі ваенна-патрыятычны цэнтр

2246 Праглядаў Брэст
Намер аб будаўніцтве гатэлю «Ветэран» і стварэнню «моладзевага ваенна-патрыятычнага цэнтру» ў Берасцейскай крэпасці анансаваў расейскі фонд «Абаронцы Неўскага плацдарму».

Публікацыя гэтай інфармацыі на шэрагу гарадскіх парталаў выклікала рэзананс сярод чытачоў. Сваю заклапочанасць адносна гэтага праекту выказвае і прадстаўнік Руху „За Свабоду” Дзяніс Турчаняк:

- Гэтыя словы ўзятыя з іх сайта. Цэнтр ствараецца як база для штодзённай, падкрэсліваю, ваенна-патрыятычнай працы з моладдзю. Пужае ў сённяшняй сітуацыі слова “ваеннай”. Таму што вайна ідзе ва Украіне, вайна не ўкраінцаў з украінцамі, а ўкраінцай з нейкімі “зялёнымі чалавечкамі”. Таму ваенныя цэнтры на мяжы з Еўразвязам могуць рэальна ўскладніць жыццё беларусам.

Па словах Дзяніса Турчаняка, удалося даведацца пра тое, што на праект плануюць выдзяліць каля дзвух з паловай мільёнаў даляраў. Пасля розгаласу ў берасцейскіх інтэрнэт-выданнях, сайт фонду перастаў функцыянаваць і гэты факт пакідае больш пытанняў, чым дае адказаў, зазначыў грамадскі дзеяч у інтэрв'ю радыё "Рацыя".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны