Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» рыхтуецца і да прэзідэнцкіх, і да парламенцкіх выбараў

Рух «За Свабоду» рыхтуецца і да прэзідэнцкіх, і да парламенцкіх выбараў

2580 Праглядаў
У хуткім часе будуць праведзеныя сходы сябраў і прыхільнікаў Руху «За Свабоду» у абласных, а таксама буйных раённых гарадах, паведаміў першы намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч.

«З удзелам кіраўніцтва арганізацыі перадусім будзе ацэнены кадравы патэнцыял і абмеркаваныя пытанні, звязаныя з нашай дзейнасцю падчас дзвюх выбарчых кампаній — прэзідэнцкай і парламенцкай у 2015 і 2016 гадах», — заявіў Губарэвіч у інтэрв’ю Pyx.by.

«Сёлета мы традыцыйна возьмем актыўны ўдзел у назіранні, у планах таксама праца на кандыдата, які можна быць вылучаны з шэрагаў Руху «За Свабоду» альбо падтрыманы намі.

Я нездарма згадаў пра ацэнку кадравага патэнцыялу. На парламенцкія выбары Рух «За Свабоду» можа выставіць шэраг кандыдатаў, якія пойдуць да выбаршчыкаў адной камандай з кандыдатамі ад партнёрскіх партый і арганізацый, што сумесна прасоўваюць ініцыятыву «Народны рэферэндум», — адзначыў адзін з кіраўнікоў Руху.

Удзел у парламенцкіх выбараў у такім фармаце паспрыяе павелічэнню колькасці прыхільнікаў мірных пераменаў, сказаў Губарэвіч:

«А менавіта такую стратэгічную мэту мае „Народны рэферэндум“. Апрача таго, такім чынам мы гартуем рэгіянальных лідараў і гуртуем вакол іх актыўных грамадзян».

Што да прэзідэнцкіх выбараў, то пры аптымальным варыянце Рух «За Свабоду» выступае за абранне адзінага кандыдата ад апазіцыі, заявіў Юрась Губарэвіч:

«Ім можа стаць у тым ліку і той палітык, па персоне якога спачатку будзе знойдзены кампраміс сярод арганізацыяй і партый, што бяруць удзел у кампаніі „Народны рэферэндум“.

Але тут больш важная нават не асоба адзінага кандыдата, а яго пазіцыя і праграма. Так, для Руху „За Свабоду“ істотна, каб, апрача пытанняў „Народнага рэферэндуму“, у праграме „адзінага“ была артыкулявана праблема незалежнасці Беларусі і геапалітычнага выбару».

#рэферэндум

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны