Навіны Навіны Руху

Куды рушым?

Куды рушым?

2690 Праглядаў
Выйшаў чарговы, першы ў 2015 годзе, бюлетэнь Руху «За Свабоду».

Кіраўніцтва Руху “За Свабоду” аналізуе ў выданні падзеі 2014 году і дзейнасць арганізацыі ў ім, а таксама акрэслівае планы на 2015-ты.

Аляксандр Мілінкевіч разважае пра цывілізацыйны выбар: “Нам урэшце трэба адказаць перш за ўсё самім сабе – мы еўрапейцы ці частка “русского мира”?”

Галіна Скараход - пра жаноцкі погляд на грамадства: “Хто, як не жанчыны, найчасцей сутыкаюцца з iмi у паўсядзённым жыццi – у медычных, школьных, дзяржаўных установах?”

Юрась Губарэвіч - пра блізкія прэзідэнцкія выбары: “Важная нават не асоба адзінага кандыдата, а яго пазіцыя і праграма. Істотна, каб, апрача пытанняў “Народнага рэферэндуму”, была артыкулявана праблема незалежнасці Беларусі”.

Алесь Лагвінец - пра плён адукацыйнай дзейнасці: “Рух папаўняецца кагортай маладых і амбітных актывістаў. Ёсць планы і патэнцыял, каб стварыць моладзевую структуру ў арганізацыі”.

Пра гэта ды іншае можна пачытаць тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны