Навіны Навіны Беларусі

Сябра Рады Руху «За Свабоду» пракансультаваў Мядзельскі райвыканкам

Сябра Рады Руху «За Свабоду» пракансультаваў Мядзельскі райвыканкам

1849 Праглядаў Мядзел
Алесь Таўстыка распавёў чыноўнікам пра магчымасці скарыстацца дапамогай з боку Еўрасаюзу дзеля раёна і яго жыхароў.

«Я завітаў у Мядзельскі райвыканкам, каб распавесці там пра ініцыятыву Еўрасаюзу выдзеліць грамадскім арганізацыям і мясцовым органам улады 8 млн. еўра, агучаную нядаўна кіраўніцай прадстаўніцтва ЕС у Мінску Майрай Морай», - распавёў Pyx.by Алесь Таўстыка.

У гэтым годзе ЕС будзе падтрымліваць праекты, якія накіраваныя на ахову навакольнага асяроддзя і энергазабеспячэнне. «У райвыканкаме мяне сустрэла намесніца старшыні Іна Барыева, і я прапанаваў раёну скарыстацца гэтай магчымасцю, правесці мерапрыемства хаця б і «Тысяча думак для раёна», - адзначыў Алесь Талстыка.

Далейшая размова праходзіла з намесніцай старшыні райвыканкаму па ідэалагічнай працы і працы з моладдзю. У прыватнасці, ён прапанаваў падумаць над тым, што ў раёне не хапае пляцовак для адпачынку турыстаў, а на пляжах – сметніц, выкарыстаць дзікія ракіты для стварэння жывой агароджы і нават правесці суботнік.

«У выніку мы распісалі цэлую схему, я пакінуў тэлефон, прапанаваў дапамогу эксперта пры патрэбе», - заключыў сябра Рады Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны