Навіны Навіны Руху

Перамовы па «адзіным» замарожаныя

Перамовы па «адзіным» замарожаныя

2247 Праглядаў
Хоць да выбараў ужо менш за 10 месяцаў, спрэчкі паміж партыямі і грамадскімі арганізацыямі наконт абрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі пакуль не маюць выніку.

Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч канстатуе адсутнасць якога-небудзь прагрэсу ў перамовах:

«Перамовы замарожаныя. Мы маем некалькі заяваў з боку палітыкаў, якія гавораць пра свой асабісты безумоўны ўдзел, што само па сабе перакрэслівае ідэю абрання адзінага кандыдата».

«Але сітуацыя можа імкліва мяняцца, як у краіне, так і ў стане апазіцыі. Магчыма, ўзнікне патрэба аб’яднацца», — адзначыў Юрась Губарэвіч на радыё «Рацыя».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны