Навіны Навіны Беларусі

Мікалай Аўтуховіч: Справы пакрысе ідуць

Мікалай Аўтуховіч: Справы пакрысе ідуць

1364 праглядаў Ваўкавыск
Прадпрымальнік і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч распавёў пра асаблівасці працы пасажырскага таксі ў Ваўкавыску ва ўмовах збяднення насельніцтва, недобрасумленную канкурэнцыю, сакрэты выжывання свайго бізнесу, а таксама пра абсурдныя і надуманыя патрабаванні транспартнай інспекцыі.

Мінскія актывісты, у тым ліку Руху «Свабоду», пра падтрымцы Камітэта «Салідарнасць» наведалі вядомага ваўкавыскага прадпрымальніка, які кіруе ПТУП «Ніка—таксі 22222», нязломнага змагара за праўду і справядлівасць, былога палітвязня Мікалая Аўтуховіча. Мінчукі перадалі ў падарунак дыскі і кнігі, ды паразмаўлялі «пра жыццё».

Таксаперавозкі, са слоў Аўтуховіча, перажываюць зараз не лепшыя часы, бо ў Беларусі пагоршылася эканамічная сітуацыя, піша salidarnasc.org. Да таго ж, у гэтай сферы не стае цывілізаванага, пісьменнага рэгулявання з боку дзяржавы:

«У многіх цывілізаваных краінах вызначаюць абмежаваную колькасць машынаў таксі, якая працуе ў пэўным горадзе. Лічу, што ў Ваўкавыску колькасць аўтамашын завышаная. На 50-тысячны горад для таго, каб гэта спецыфічная сфера паслугаў была акупляльнай, па маіх падліках хапіла б 50 легкавікоў з шашачкамі. Зараз у горадзе працуе каля 100 машын. Шмат хто працуе нелегальна. І часам ёсць адчуванне, што іх прыкрывае міліцыя. Таму канкурэнтная сітуацыя нездаровая. Кліентаў папросту на ўсіх не хапае, а працаваць у страту ніхто не хоча», — распавядае Мікалай Аўтуховіч.

Тым не менш, спадару Мікалаю ўдаецца пакрысе развіваць ці, дакладней кажучы, павольна але верна аднаўляць сваю справу:

«Раней мы займалі 70% рынку, зараз — каля 30%. Калі я вярнуўся з турмы, у нас было паўтары машыны (адна цэлая, другая паломаная), зараз ужо ездзяць сем нашых машын, а таксама ёсць шмат аўто прыцягнутых да супрацы з нашай фірмай».

«Спецыфіка Ваўкавыску, што тут няма маршрутак. З канца ў канец каля 7 км. Гэтым вызначаецца пэўная палітыка цэнаў. Мы спрабуем трымаць самую дэмакратычную цану, бо мае кіроўцы фураў маюць магчымасць запраўляцца ў Расіі і такім чынам эканоміць выдаткі на паліва,» — падзяліўся прадпрымальнік і сакрэтамі выжывання.

У Мікалая Аўтуховіча ёсць пэўныя непаразуменні з транспартнай інспекцыяй, але ён пакуль што папрасіў не публікаваць падрабязнасці канфлікту ў СМІ, спадзеючыся вырашыць яго самастойна.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны